
— Думаю, мы павiнны даць медыкам тое, што пад сiлу кожнаму — старацца знiзiць патэнцыйную нагрузку на iх. У тым лiку за кошт таго, каб не захварэць. I тым самым не загрузiць нашы медустановы. Бо нагрузка ў прадстаўнiкоў гэтай прафесii i без таго велiзарная!
Цяпер я iмкнуся абмяжоўваць свае кантакты да самага неабходнага. Бачуся з невялiкай колькасцю людзей. Стараюся прытрымлiвацца правiл калектыўнай бяспекi: у грамадскiх месцах быць у масцы, карыстаюся антысептыкам, прытрымлiваюся правiлаў элементарнай гiгiены.
Не трэба вар’яцець, начамi не спаць i хадзiць у процiвагазе. Але ёсць паняцце агульных рэкамендацый, якiх варта прытрымлiвацца.

— Я знаходжуся на самаiзаляцыi. Да таго ж крыху прыхварэла: ларынгiт. Выходжу з хаты толькi па неабходнасцi: у палiклiнiку, аптэку, прадуктовы магазiн, якi размешчаны недалёка ад дома. Заўсёды выкарыстоўваю маску i пальчаткi.
Стараюся займацца звыклымi справамi, каб на iзаляцыi не адчуваць сябе «канапавай цаглiнай». Раблю ў кватэры зарадку. Выходжу ў двор раз у два днi, папярэдне пераконваючыся, што там няма вялiкай колькасцi людзей. Увогуле, стараюся займацца тымi ж рэчамi, чым i да iзаляцыi, але з вялiкiмi агаворкамi.
Дактарам вельмi жадаю быць здаровымi. Хай пабольш у iх будзе фiзiчных i маральных сiл. А мы iм як можам дапамагчы? Толькi не «боўтацца» дарма там, дзе не трэба. Ва ўсякiм выпадку, такi савет, здаецца мне, будзе актуальным яшчэ блiжэйшыя 3—4 тыднi.

— Я бачу, як нашы медыкi працуюць у поце чала. Сiстэма аховы здароўя мабiлiзавала ўсе сiлы на барацьбу з каронавiрусам. Многiя ўстановы аховы здароўя перапрафiляваны на барацьбу з COVID-19. Праца медыкаў заслугоўвае павагi i падзякi. Таму я, у сваю чаргу, стараюся ўдзельнiчаць у акцыях у падтрымку ўрачоў. I ведаю, што некаторыя мадэльеры пераквалiфiкавалiся, шыюць ахоўную адзежу для медыкаў. Цяпер трэба рабiць усё, што магчыма для падтрымкi гэтых людзей.
Я на працы i ў грамадскiх месцах нашу маску. Натуральна, карыстаюся сродкамi дэзынфекцыi. А для падтрымання арганiзма кожны дзень прымаю вiтамiн С i займаюся спортам. Вядома, менш кантактую з бацькамi, нават не гледзячы на святы. У прадуктовы магазiн хаджу ў пэўны час, калi, па маiх назiраннях, пакупнiкоў вельмi мала. Дарэчы, мяне вельмi радуе, што многiя людзi спакойна i разумна ставяцца да сiтуацыi: захоўваюць дыстанцыю, носяць маску.
Думаю, цяпер важна выбраць аптымальны рэжым, у якiм ты не кантактуеш са знешнiм светам, але ў той жа час не адчуваеш сябе адарваным ад таго, што адбываецца. Усё павiнна быць разумна. Калi ёсць магчымасць пабыць дома, лепш пабыць. Але калi праца не дазваляе, трэба прытрымлiвацца ўсiх мер бяспекi.
tychko@sb.by