Канскі інтарэс

Буйны кінафэст будзе ладзіцца ў Францыі ўжо 64-ы раз і пройдзе з 11 па 22 мая. Пошук патэнцыяльных партнёраў і наладжванне ўзаемавыгадных кантактаў з замежнымі кінавытворчымі і кінапрадзюсарскімі кампаніямі — гэта інтарэс беларусаў у Канах. Аб гэтым карэспандэнту “БН” паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Ганна СМОЛЬСКАЯ.

Упершыню на Канскім кінафестывалі наша краіна прадставіць свой нацыянальны павільён.

Буйны кінафэст будзе ладзіцца ў Францыі ўжо 64-ы раз і пройдзе з 11 па 22 мая. Пошук патэнцыяльных партнёраў і наладжванне ўзаемавыгадных кантактаў з замежнымі кінавытворчымі і кінапрадзюсарскімі кампаніямі — гэта інтарэс беларусаў у Канах. Аб гэтым карэспандэнту “БН” паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Ганна СМОЛЬСКАЯ.

Арганізатарамі павільёна з’яўляюцца Міністэрства культуры, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Спонсарскую дапамогу ў арганізацыі павільёна акажуць прыватныя кампаніі.

Міжнародны Канскі фестываль — буйная падзея ў сусветнай культуры, дзе дэманструюцца найбольш цікавыя кінематаграфічныя працы за апошнія 12 месяцаў. Асаблівы ўпор робіцца на аўтарскае кіно.

Таццяна УСКОВА, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter