Каму трывожна ў Мінску?

Нататкі з нагоды аднаго састарэлага рэйтынгуГэтае паведамленне проста ўзарвала інтэрнэт: паводле рэйтынгу Упраўлення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці, сталіца Беларусі займае другое месца сярод самых крымінальных гарадоў Еўропы. Тут нібыта здзяйсняецца 5,7 наўмыснага забойства на кожныя 100 тысяч насельніцтва. Які горад яшчэ больш жахлівы? Талін, сталіцы Эстоніі, дзе той страшны каэфіцыент 7,3. Што ў суседзяў? Там лічбы такія: у Рызе і Вільнюсе — 5,4, у Маскве — 4,6, у Кіеве — 4,2.
Нататкі з нагоды аднаго састарэлага рэйтынгу

Па мінскіх вуліцах заўсёды прыемна прайсцісяГэтае паведамленне проста ўзарвала інтэрнэт: паводле рэйтынгу Упраўлення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці, сталіца Беларусі займае другое месца сярод самых крымінальных гарадоў Еўропы. Тут нібыта здзяйсняецца 5,7 наўмыснага забойства на кожныя 100 тысяч насельніцтва. Які горад яшчэ больш жахлівы? Талін, сталіцы Эстоніі, дзе той страшны каэфіцыент 7,3. Што ў суседзяў? Там лічбы такія: у Рызе і Вільнюсе — 5,4, у Маскве — 4,6, у Кіеве — 4,2.
Вось якая арыфметыка… Вы ўжо спужаліся? Шчыра кажучы, жыві я сёння ў ціхім Рэйк’явіку ці нават у зусім няціхім Лондане, то, прачытаўшы падобны “даклад ААН”, я, можа, назаўжды выкрасліў бы са спісу сваіх магчымых турмаршрутаў Талін і, вядома ж, Мінск. Бо навошта ж, як кажуць у народзе, нарывацца на непрыемнасці? Але справа ў тым, што зусім нядаўна я тыдзень гасцяваў у сяброў у Таліне, а стала жыву цяпер якраз у гэтым “крымінальна-жахлівым”, паводле версіі экспертаў аднаго з падраздзяленняў ААН, Мінску! Таму высновы падкантрольнай ААН “фірмы” пад назвай UNODCB (the United Office on Drugs and Crime) выклікалі, мякка кажучы, разгубленасць. І хочацца спытаць у складальнікаў “рэйтынгу злачыннасці ў Еўропе”: панове, вы там у сябе ў Вене нічога не пераблыталі? 
Вы самі не спрабавалі прагуляцца ўвечары ў раёне, напрыклад, станцыі метро Кілбурн (гэта паўночны Лондан) ці зрабіць заўвагу чарнаскурым гарэзам з Вайтфілд-скул дзе-небудзь каля гандлёвага цэнтра Брэнд-Крос? А паспрабуйце праехаць прыцемкамі на аўтобусе па Бірмінгеме! Там, паднімаючыся на другі паверх, вы адразу ўнюхаеце прыкра-ванітны пах канабіса, “траўкі”, якую нахабна паляць падлеткі, слухаючы рэп, дзе праз слова гучыць “фак”. Не здзіўляйцеся, калі вам у спіну паляціць пакет з сокам... Вы, можа, павернецеся, маючы намер сказаць “пару ласкавых слоў” — але я не раю вам тое рабіць! Зрэшты, і самі пабачыце: абкураныя, у нахабнай ржачцы падлеткі наўрад ці адэкватна ўспрымуць ваш намер. Бо ён не проста неразумны — смяротна небяспечны! Таму што гэтыя “дзеткі” шукаюць вострасюжэтных прыгод, і вы для іх — патэнцыйная ахвяра. Толькі прамоўце слова, і за ваша жыццё ніхто не дасць пустое банкі з-пад кока-колы! Таму лепш рот не адкрываць, спусціцца да кіроўцы.
Клікніце ў інтэрнэце, як летась у прыгарадзе Манчэстэра былі забітыя дзве жанчыны-паліцэйскія. Злачынца патэлефанаваў у паліцэйскі ўчастак, паведаміў: рабуюць адзін з дамоў. Калі паліцыянты прыехалі, у іх паляцела граната, а потым бандыт расстраляў з аўтамата жанчын-паліцэйскіх. Сярод белага дня! Дзеля прыколу! Цяпер ён — легенда ў крымінальных колах. Адсядзіць свае 15 гадоў ды выйдзе “аўтарытэтам”. Пра яго яшчэ і кніжку напішуць…
Яшчэ жахаў? У Нью-Ёркскім метро цынічны злачынец, які касіў пад “добрага самарыцяніна”, згвалціў сляпую дзяўчыну-студэнтку. Дапамагаў дабрацца дадому, завёў у цёмны кут… А ў Берліне сярод белага дня малады чалавек збіты да смерці шасцю падлеткамі. А ў Рыме... А пра Маскву ды Кіеў наогул лепш прамаўчаць… Таму вернемся да Таліна і Мінска. Прызнаюся шчыра: у адрозненне ад супрацоўнікаў UNODCB я не корпаўся ў дадзеных міністэрстваў унутраных спраў і аховы здароўя еўрапейскіх краін, у інфармацыі Інтэрпола з Еўрастата. Я жыву ў Мінску, бываю ў Таліне. І магу запэўніць “даследчыкаў з Вены”, што ў мінскіх аўтобусах вы не пачуеце паху канабіса, вас не зарэжуць за зробленую падлеткам заўвагу, не стрэляць у галаву дзеля жарту... Так, вядома, чыста гіпатэтычна і ў пустыні можна трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне. Але, паклаўшы руку на сэрца: сёння ў Мінску я адчуваю сябе значна бяспечней, чым у Лондане! І таму ніяк не магу паверыць “рэйтынгу ААН”, які цяпер тузаюць у інтэрнэце. А ўжо Талін... Ён стаў любімым сярод англічан месцам для “стаг-паці”, гэткіх хлапечнікаў напярэдадні жаніцьбы, калі хлопцы паводзяць сябе так, нібы заўтра канец свету. То можа менавіта яны і падпсавалі эстонцам рэйтынг? Бо калі б Талін быў гэтакі “небяспечны для пражывання і часовага знаходжання”, як сцвярджаюць аўтары “рэйтынгу”, то наўрад ці стаў бы ён “Мекай” для англійскіх і нямецкіх турыстаў.
Пасля апублікавання “дакладу UNODCB” у інтэрнэце ідзе вострая дыскусія: ці справядлівая ацэнка крымінальнай сітуацыі ў Мінску? Мы звярнуліся за каментарам у Прадстаўніцтва ААН у Мінску, дзе нам адказалі: гэты даклад датаваны 2009 годам і да сітуацыі 2012-га ён не мае ніякага дачынення. Інфармацыя састарэла. Што ж, пашукаем рэальныя лічбы. Пракурор Мінска Сяргей Хмарук 23 студзеня на прэс-канферэнцыі паведаміў: летась у Мінску знізілася колькасць злачынстваў на 23 працэнты ў параўнанні з 2011-м. І дадаў, што ў 2012 годзе крымінагенная абстаноўка ў сталіцы палепшылася, зарэгістравана менш забойстваў — 49 выпадкаў. Зробім падлік: 49 падзелім на 19 (колькасць насельніцтва Мінска — 1, 9 мільёна чалавек), атрымліваецца прыкладна 2, 6. Вось вам і варты даверу каэфіцыент! Як бачым, Мінск — адна з самых бяспечных сталіц Усходняй Еўропы! А чуткі пра крымінальную небяспеку сталіцы Беларусі “для пражывання і часовага знаходжання” моцна перабольшаныя. Аднак кропку тут ставіць рана. Вельмі хацелася б высветліць: якім чынам, чыімі стараннямі справаздача-2009 раптам з’явілася на інфармацыйных сайтах у лютым 2013-га? Каму і навошта патрэбна было палохаць людзей старымі “шкілетамі”? Зрэшты, гэта пытанне да кампетэнтных органаў. А можа камусьці па нейкіх прычынах вельмі страшна ў Мінску і без статыстыкі? Ды гэта ўжо, як кажуць, не статыстыка, а клініка…
Ад рэдакцыі. Запрашаем і нашых чытачоў успомніць: ці было вам страшна і некамфортна, калі наведвалі Мінск апошнім часам? А можа вам запомнілася нешта іншае? Пішыце!

Яўген Дарэнскі

На здымку:
Па мінскіх вуліцах заўсёды прыемна прайсціся
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter