Калі ў лазню не хадзілі.

Лазня. Славяне здавён узводзілі невялікія драўляныя пабудовы для мыцця — лазні. У народных павер’ях лазня — неабходнае ў сялянскім быце месца, ачышчальнае і аздараўленчае, — стала прытулкам дэманічных істот. У лазні не толькі мыліся, але і выконвалі сямейныя абрады, варажылі, нараджалі дзяцей. У адносінах да лазні ў культуры славянскіх народаў было выпрацавана шмат правіл, парушаць якія катэгарычна забаранялася. Лічылася, што непавага да лазні адмоўна праявіцца на здароўі ўсіх членаў сям’і.

  • Перад уваходам у лазню абавязкова хрысціліся.
  • Увайшоўшы ў лазню, прасілі ў гаспадара-лазніка дазволу папарыцца — палепшыць здароўе, выходзілі — дзякавалі яму.
  • У лазні забаранялася гучна размаўляць, спяваць, сварыцца.
  • У лазню не ўносілі крыжы і іконы.
  • Не хадзілі ў лазню ў святочныя (“святыя”) дні.
  • На месцы былой (зруйнаванай, разбуранай) лазні ніколі не будавалі хату.
  • Усе прыстасаванні для мыцця, якія знахо-дзіліся ў лазні, лічыліся небяспечнымі для людзей, таму іх ніколі не выносілі з лазні і тым больш не неслі ў хату.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter