Калі ласка, у нашу хату!

З 5 да 8 мая кожны чытач зможа сустрэцца з журналістамі “Народнай газеты” па адрасе: Мінск, вуліца Янкі Купалы, 27Сёння тут, у нацыянальным выставачным цэнтры “Белэкспа”, адкрываецца XIII міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. Экспазіцыя як ніколі вялікая: паводле слоў першага намесніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, гэтым разам прадстаўніцтвам рэдакцый давялося нават паціснуцца. Жадаючых прэзентаваць свае выданні публіцы становіцца з кожным годам усё больш. І ніякі крызіс не заставіць людзей адмовіцца ад чытання газет.

“Народная газета” чакае вас, шаноўныя чытачы, ля свайго стэнда на працягу ўсёй выставы. Сёння, 5 мая, у 16.15 на нашай экспазіцыйнай пляцоўцы адбудзецца галоўная прэзентацыя “НГ” з віктарынай і канцэртам. Заўтра, 6 мая, з 15 да 18 гадзін кожны зможа звярнуцца да рэдактара юрыдычнага аддзела рэдакцыі Валерыя Баркоўскага па прававую кансультацыю. У чацвер, 7 мая, з 11 да 13 гадзін прыходзьце, каб даведацца пра навінкі бібліятэчкі “НГ”. А ў 13.30 вам раскажуць пра беларуска-расійскае выданне “Союзное вече”, свежы нумар якога з’явіцца акурат у гэты дзень на выставе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter