Калі да пары, а калі — наадварот

Некалі нашы бабулі варажылі аб сваім лёсе: быць ім замужам ці не. У марозную калядную ноч (гэта магло быць познім вечарам 24 снежня, 6, 13 або 19 студзеня) выбягалі яны ў двор, хапалі аберуч дровы ці, шырока раскінуўшы рукі, абхоплівалі штыкетнік і лічылі колькасць штыкецін або паленаў. Парная колькасць паленцаў або штыкецін прадказвала хуткі шлюб, замужняе жыццё — у пары; няпарная — была знакам таго, што яшчэ год давядзецца хадзіць у дзеўках, заставацца адной, без пары.

Некалі нашы бабулі варажылі аб сваім лёсе: быць ім замужам ці не. У марозную калядную ноч (гэта магло быць познім вечарам 24 снежня, 6, 13 або 19 студзеня) выбягалі яны ў двор, хапалі аберуч дровы ці, шырока раскінуўшы рукі, абхоплівалі штыкетнік і лічылі колькасць штыкецін або паленаў. Парная колькасць паленцаў або штыкецін прадказвала хуткі шлюб, замужняе жыццё — у пары; няпарная — была знакам таго, што яшчэ год давядзецца хадзіць у дзеўках, заставацца адной, без пары.

Беларускія дзяўчаты карысталіся і такім простым, але даволі інфарматыўным спосабам прадказання сваёй будучыні. Яны бралі 41 (зноў жа колькасць выбрана зусім не адвольна: 40 — вельмі важная мяжа ў жыцці чалавека, а выхад за поле яе ўплыву і складаў патрэбны лік) зерне бобу і адвольна раскладвалі на тры кучкі. Затым падлічвалі колькасць зярнят у кожнай кучцы паасобку. Цотная колькасць зярнят у першай з іх была знакам паляпшэння дабрабыту, няцотная — няўсцешна прадракала: будзеш хварэць і цярпець шматлікія непрыемнасці ад сваіх родных. Далей падлічвалі колькасць зярнят у другой горцы. Цотная колькасць бабін усцешвала душу прадказаннем, што ў рабоце і ў вучобе чакае поспех, няцотная была сведчаннем няўдачы, магчымай змены месца працы. Нарэшце, трэцяя кучка сімвалізавала гаспадаранне і сямейны стан. Цот — прадвесце спакою і добрага здароўя, няцот — знак магчымых сямейных спрэчак, лаянак і скасавання шлюбу.

У вашай сям’і святочная падзея, вы сервіруеце стол. У адпаведнасці з добрай славянскай традыцыяй цэнтральнае месца на святочным стале заўсёды належала бохану хлеба. Каб у сям’і заўсёды былі згода, пашана, лад, каб у вашай хаце заўжды радаваліся гасцям і вы маглі спадзявацца на дапамогу суседзяў, каб сумеснае застолле ніколі не закончылася сваркай або бойкай, першым на сярэдзіну стала клалі духмяны бохан хлеба. А вось нож, які здольны быў толькі раздзяляць цэлае на асобныя кавалкі, на стале ніколі не трымалі, як ніколі не клалі шапку, грэбень, ключы і сумку. Уважліва прасачыце за сваімі паводзінамі, калі вы пачынаеце сервіраваць святочны стол. На ўзроўні падсвядомасці, не задумваючыся, мы адразу ж разразаем бохан хлеба папалам (што можа сімвалізаваць два бакі ўдзельнікаў застолля: гаспадароў і гасцей); на кожны сподачак кладзём толькі па два кавалачкі хлеба (што ў сваю чаргу з’яўляецца сімвалам сямейных пар, якія збяруцца за сталом). Напрыканцы святочнай дзеі гаспадыня пачастуе гасцей салодкімі прысмакамі і абавязкова падкрэсліць: “Цукеркі бярыце ў пару”.

Дарэчы, ці звярталі вы ўвагу на тое, што сталовыя наборы, чайныя сервізы, шкляныя або крышталёвыя наборы звычайна прадаюцца толькі на шэсць або дванаццаць чалавек, г.зн. іх колькасць заўсёды цотная.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter