В Минской области на посевной действуют жесткие меры экономии

Каб і сёлета не хужэй, чым летась

Падчас традыцыйных раённых засевак кіраўнікі верхнядзвінскіх гаспадарак аналізавалі сітуацыю, дзяліліся вопытам
Падчас традыцыйных раённых засевак кіраўнікі верхнядзвінскіх гаспадарак аналізавалі сітуацыю, дзяліліся вопытам

Дырэктар ААТ «Прудзінкі» Васіль КРАСНІК, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Ігар МАРКОВІЧ, дырэктар ААТ «Баліны» Уладзімір ФЕСІН, начальнік
райсельгасхарчу Уладзімір БЫКАЎ, дырэктар КУП СГП «Лявонішана» Жанна ТАРЛЕЦКАЯ і дырэктар ААТ «Шайцерава» Міхаіл ГУМЯНКОЎ на раённых засеўках.

ЛЕТАСЬ хлебаробы Верхнядзвінскага раёна ўпершыню ў гісторыі пераўзышлі статысячны рубеж па намалоце, а кожны гектар даў па 47 цэнтнераў збожжа. Як будзе сёлета? Адказ на пытанне ў нейкай меры можа даць пасяўная, якая не абышлася без традыцыйных народных “засевак”. На гэты раз — у ААТ “Баліны”. 

Амаль на самай дзяржаўнай мяжы, на полі каля вёскі Паўлюкі, сабраўся ці не ўвесь хлебаробскі цвет раёна. У акружэнне трапіў мэтр хлебнай нівы дырэктар ААТ “Прудзінкі” Васіль Краснік, які паспеў ужо засеяць яравымі трэць адведзенага палетка. Праўда, і сяўбы там нямнога, усяго 350 гектараў, бо стаўка зроблена на азімыя, плошча якіх большая ў чатыры разы. 

Аднак кіраўнікоў гаспадарак і спецыялістаў цікавілі не толькі метады гаспадарання Красніка, але і тое, колькі і якім чынам можа ён рэалізаваць элітнага насення. У акцыянерным таварыстве для гэтага ёсць 300 тон ячменю “фэст” і 200 тон яравой пшаніцы “рассвет”.

Нядрэнны настрой і ў дырэктара ААТ “Шайцерава” Міхаіла Гумнянкова, якому напярэдадні ўдалося вырашыць усе пытанні з азотнымі ўдабрэннямі. Гаспадарка пагасіла мінулагодні доўг, і на гэту суму быў адкрыты новы крэдыт. Работы арганізаваны “шлейфам”: адны звенні рыхтуюць глебу, другія — сеюць. Задзейнічана ажно 5 пасяўных агрэгатаў. З 1000 гектараў пад яравы палетак пасеяна ўжо трэць. Працягваецца падкормка азімых: па 200 гектараў у дзень і на пачатку наступнага тыдня павінна быць закончана. У “Шайцерава”, каб мець уласны бялок для жывёлы, плошчы пад гарох павялічаны ў паўтара разы і даведзены да 350 гектараў.

Перад “засеўкамі” хваляваўся дырэктар ААТ “Баліны” Уладзімір Фесін: гэта пасяўная для яго першая ў якасці кіраўніка. Тым не менш ён спраўляецца з пастаўленай задачай. Адным з першых у раёне атрымаў у Белаграпрамбанку мільярдны крэдыт пад 3 працэнты гадавых на паліва і, па сутнасці, закрыў гэта пытанне на ўсю пасяўную. Надбаўкі за малако і мяса ідуць на набыццё мінеральных удабрэнняў. Аддаючы ўвагу збожжавым, гаспадарка ўшчыльную занялася насеннем траў, для якога адведзена 200 гектараў і якое куды больш рэнтабельнае. Да таго ж “Баліны” з’яўляюцца адным з заснавальнікаў таварыства “Віцебскае насенне траў”, дзе маюць долю 43 працэнты.

Увогуле ж, як зазначыла намеснік начальніка Верхнядзвінскага райсельгасхарчу Люцыя Грэсько, хлебаробскі стаж якой пераваліў за сорак гадоў, сёлетняя пасяўная надзвычай складаная. І ў першую чаргу з-за дэфіцыту мінеральных удабрэнняў: азоту ёсць ад неабходнага 23 працэнты і столькі ж — калію. Улічваючы, што падобная сітуацыя ў апошнія гады паўтараецца, робіцца ўсё, каб скараціць або і наогул адмовіцца, дзе можна, ад прымянення азотных удабрэнняў. Напрыклад, 95 працэнтаў траў у раёне — сумесі канюшыны з цімафееўкай ці чыстая канюшына, якая не патрабуе азоту, а, наадварот, накоплівае яго. Яшчэ адна адметнасць пасяўной — павелічэнне плошчаў пад зернебабовыя. Толькі пад гарохам, каб атрымаць бялок, будзе занята звыш 3 тысяч гектараў. А ўвогуле настрой у людзей на плённую работу. Напярэдадні праведзена вучоба па рэгуліроўцы пасяўных і іншых агрэгатаў, наогул – дакладнаму захаванню тэхналогіі.

А самі “засеўкі” пачаліся народным абрадам, які яскрава, з песнямі прадэманстравалі самадзейныя артысты Бігосаўскага дома культуры. Удзельнікаў свята частавалі дамашнім хлебам і квасам. Потым старшыня райвыканкама Ігар Марковіч, начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Быкаў, праваслаўны і каталіцкі святары, кіраўнікі гаспадарак выйшлі ў поле з поўнымі сеўнямі!

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

saulich@bk.ru

Фота аўтара

Пережег механизатор чувствует в кармане


В БЕРЕЗИНСКОМ районе техника на посевной из-за отсутствия топлива не стояла, заверил исполняющий обязанности начальника отдела механизации райсельхозпрода Вячеслав Волчек.
— Хозяйствам предоставлен государственный товарный кредит, задержек сева не будет, уложимся в оптимальные сроки.
 
В Любанском районе на следующей неделе планируют сев завершить.

— В этом году как никогда топливный кредит поступил вовремя, — доволен ходом посевной начальник отдела управления сельского хозяйства и продовольствия Николай Достанко. — Сейчас хозяйства с выручки за сданные молоко и мясо рассчитываются по прошлогодним обязательствам.

В ОАО «Речень» за осенние поставки солярки расплатились, а вот кредит, выданный прошлой весной, еще «висит» — из миллиарда рублей осталось вернуть 759 миллионов. Для хозяйства с выручкой в три с половиной миллиарда в месяц сумма подъемная. Половина идет на зарплату, другая часть на текущие расходы и погашение долгов. 

В хозяйстве подсчитали, что выгоднее работать на биотопливе, сразу оплачивая каждую его партию. На бензовозе в сравнении со стоимостью товарного кредита получается экономия 10 миллионов рублей. Одно, правда, преимущество у кредита: гасить его можно до 1 июня следующего года. Из 71 тонны топлива, выделенной хозяйству, уже выбрали около двадцати. В день уходит 3,5 тонны солярки. Так что хватит еще на две недели весенних работ. 

Жесткие меры экономии топлива предприняли в Молодечненском районе. Каждый вечер по возвращении трактора на мехдвор специалисты делают замер остатков горючего в баке. Утром процедуру повторяют. В поле за передвижением техники тоже ведется строгий контроль. За каждый литр солярки или бензина, ушедший на сторону, отвечает непосредственно директор. Но и рабочие предупреждены под приказ о последствиях своих не совсем чистых манипуляций с горючим. За экономию во многих хозяйствах начисляют денежное вознаграждение к зарплате, пережег механизатор покрывает из своего кармана. 

В последнее время у руководителей появились электронные помощники. К сожалению, система GPS, все чаще внедряемая в хозяйствах, на практике оказалась не совсем совершенной. Связь со спутником может пропадать на 20—30 минут. 

— Сегодня есть механические счетчики топлива, но я считаю, что надо снижать нормы его расхода на 10 процентов, а специалистам строго следить за технологиями. Воруют тогда, когда не соблюдаются регламенты. Двигатель больше положенного не спалит, а умение работать зависит от самого тракториста, — делится опытом начальник управления сельского хозяйства и продовольствия Молодечненского райисполкома Николай Котковец. — Но уже заметен эффект от наведения порядка в расходах и введения строгой экономии ГСМ. 

Товарный кредит ДТ в Минской области покрывает потребности на посевную и дальнейшие работы по уходу на 41,1 процента. Недостающее количество топлива будет закуплено за счет собственных средств хозяйств и льготных кредитных ресурсов.

Елена КЛИМОВИЧ, «СГ»

klimovich@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter