Каб для ўсіх было сонца

На фестывалі ў Кіеве з поспехам выступілі беларускія тэатры. Праўда, шырокай публіцы яны малавядомыя, бо — асаблівыяСонечныя дзеці з МінскаПа свеце іх называюць “сонечнымі”, але ўсюды да такіх ставяцца па-рознаму. Напрыклад, у Скандынавіі не зафіксавана ніводнага выпадку адмовы бацькоў ад дзяцей з сіндромам Дауна, а ў ЗША каля 250 сем’яў стаяць у чарзе на іх усынаўленне. У Беларусі адной з першых Вольга Пратасевіч выступіла за тое, каб такія дзеці заставаліся ў сем’ях, выхоўваліся там. Яна і аб’яднала бацькоў асаблівых дзяцей, стварыла суполку “Даун Сіндром”. А тры гады таму разам з актрысай Мінскага камернага драмтэатра Святланай Яцэвіч-Падлівальчавай, якая стала рэжысёрам і кіраўніком тэатральнай групы, арганізавала тэатр “Сонечныя дзеці”. Гэта першая ў Беларусі трупа, у якой іграюць хлопцы з сіндромам Дауна. Пакуль і ў Мінску пра гурт мала хто ведае, але сітуацыя зменьваецца. Прынамсі, пра незвычайны тэатр згадваюць і удзельнікі Х міжнароднага інтэграцыйнага тэатральнага фэсту “Сонечная хваля”, што праходзіў у Кіеве. У ім удзельнічала 17 калектываў, больш за 200 чалавек з Азербайджана, Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіны.
Для акцёраў тэатра “Сонечныя дзеці” удзел у кіеўскім фестывалі – гэта новыя яркія ўражанніНа фестывалі ў Кіеве з поспехам выступілі беларускія тэатры. Праўда, шырокай публіцы яны малавядомыя, бо — асаблівыя
Сонечныя дзеці з Мінска
Па свеце іх называюць “сонечнымі”, але ўсюды да такіх ставяцца па-рознаму. Напрыклад, у Скандынавіі не зафіксавана ніводнага выпадку адмовы бацькоў ад дзяцей з сіндромам Дауна, а ў ЗША каля 250 сем’яў стаяць у чарзе на іх усынаўленне. У Беларусі адной з першых Вольга Пратасевіч выступіла за тое, каб такія дзеці заставаліся ў сем’ях, выхоўваліся там. Яна і аб’яднала бацькоў асаблівых дзяцей, стварыла суполку “Даун Сіндром”. А тры гады таму разам з актрысай Мінскага камернага драмтэатра Святланай Яцэвіч-Падлівальчавай, якая стала рэжысёрам і кіраўніком тэатральнай групы, арганізавала тэатр “Сонечныя дзеці”. Гэта першая ў Беларусі трупа, у якой іграюць хлопцы з сіндромам Дауна. Пакуль і ў Мінску пра гурт мала хто ведае, але сітуацыя зменьваецца. Прынамсі, пра незвычайны тэатр згадваюць і удзельнікі Х міжнароднага інтэграцыйнага тэатральнага фэсту “Сонечная хваля”, што праходзіў у Кіеве. У ім удзельнічала 17 калектываў, больш за 200 чалавек з Азербайджана, Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіны.
Тэатр “Сонечныя дзеці” прадставіў спектакль “Сонечная казка”. Рэжысёр пастаноўкі пераканана, што тэатр — эфектыўны сродак сацыялізацыі і рэабілітацыі людзей з асаблівасцямі развіцця. З ёй згодны і арт-дырэктар фэсту Віталь Любота: ён лічыць, што праз тэатральную творчасць дзеці і маладыя інваліды атрымліваюць магчымасць быць пачутымі. І зазначыў, што інтэграцыя ў грамадства асоб з асаблівымі патрэбамі — надзвычай важная справа для ўсіх.
Я пагаджаюся з тым, бо і сам бачыў радасныя твары “Сонечных дзяцей” пасля спектакля на кіеўскай сцэне. Гледачы цёпла сустрэлі акцёраў. Поспех у Кіеве Святлана Яцэвіч-Падлівальчава тлумачыць тым, што акцёры тэатра — асаблівыя, яны ўсё адчуваюць значна танчэй, чым іншыя. Можа, ад таго, што іх часцей крыўдзяць, што не ўсе з разуменнем ставяцца да іх праблем. А яны ж —добрыя людзі, таму і называюць іх: сонечныя.
“Папялушка” без слоў
Брэстчыну на форуме прадстаўляў тэатр “Каралеўства Цікавых Спраў” пінскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. На фэсце яны ў другі раз, у 2005-м выступалі з цыркавой праграмай. Пінчане прывезлі спектакль “Папялушка”. Вядомая п’еса, але — у новым, цікавым сцэнічным увасабленні. Акцёры сваёй ігрой здолелі перадаць знаёмую гісторыю… без слоў. Гледачы гучнымі апладысментамі праводзілі са сцэны юных акцёраў. Рэжысёр тэатра Мікалай Клюско за кулісамі сказаў, што гурт існуе з 2003 года, пастаўлена пяць спектакляў, у асноўным паводле вядомых казак. “Адміністрацыя, дырэктар школы Мікалай Скуратовіч наш тэатр падтрымліваюць і ўсяляк дапамагаюць, — удакладніў рэжысёр. — Каб мы прыехалі на фэст, адшукалі неабходныя сродкі. На ўроках працы вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў шыюць касцюмы, робяць дэкарацыі. Так што ўвесь калектыў працуе, ствараючы спрыяльную тэатральную атмасферу”.
Пінскія акцёры і раней удзельнічалі ў фэстах асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”. Не раз выступалі ў Любліне, Львове і Кіеве. У кожнай паездцы яны назапашваюць майстэрства, знаходзяць новых сяброў, набіраюцца ўражанняў. А значыць — растуць як асобы.

Мікалай Бойка, г. Кіеў.
На здымку:
Для акцёраў тэатра “Сонечныя дзеці” удзел у кіеўскім фестывалі – гэта новыя яркія ўражанні
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter