Iшлі па Мінску качкі

У мінскім фантане тыдзень жыла качка з васьмю качанятамі

У фантане, што знаходзіцца паміж Чырвоным касцёлам і гасцініцай «Мінск», тыдзень жыла качка з васьмю качанятамі.

Птушкі адчувалі сябе тут камфортна: «вадаём» падобны да сажалкі, ды і людзі іх добра падкормлівалі. А вось спецыялісты «Мінскзелянбуда» затурбаваліся: як пачысціць фантан? Сітуацыя вырашылася проста, расказвае Вольга Лукшыц, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Фантан вялікі, таму пасля яго асушкі, пакуль камунальшчыкі прыбіралі адзін бок, птушкі гулялі на другім.

Перажыўшы ўборку, сямейства ўсё ж вырашыла перабрацца ў Свіслач. Прычым амаль кіламетровую адлегласць птушкі прайшлі пешшу. Праўда, суправа-джаць іх вызваўся прахожы, які прасычыў за імі да самай рэчкі. На гэта яму спатрэбілася прыблізна гадзіна. Не абышлося і без форс-мажору: калі «павадыр» паведаміў пра гэты выпадак у «Ахову птушак Бацькаўшчыны», аказалася, што ў фантане качка забыла качаня. Арнітолагі яго вылавілі і вярнулі маці. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter