На жаль, сёння ў суседняй Украіне ўсё часцей адбываюцца выпадкі запужвання, ціску і нават гібелі работнікаў масмедыя

Інтэршок

Некаторым людзям, пэўным палітычна матываваным групам можа не падабацца асобны журналіст альбо яго ідэалагічныя погляды на падзеі ў грамадстве, інфармацыйная палітыка таго ці іншага сродку масавай інфармацыі. Але, пагадзіцеся, гэта не падстава для таго, каб у офіс, дзе працуюць рэдакцыйныя калектывы, кідаць “кактэйлі Молатава”, пагражаючы ім расправай. На жаль, сёння ў суседняй Украіне ўсё часцей адбываюцца выпадкі запужвання, ціску і нават гібелі работнікаў масмедыя.

Агульнанацыянальны ўкраінскі тэлеканал “Інтэр” (уваходзіць у Inter Media Group) з’явіўся ў эфіры ў 1996 годзе, яго аўдыторыя каля сарака мільёнаў чалавек.

Днямі ў Кіеве некалькі дзясяткаў вулічных актывістаў перакрылі падыходы да тэлеканала, патрабуючы ад яго супрацоўнікаў спыніць выпуск “антыўкраінскіх навін”. На думку пратэстуючых, у палітыцы “Інтэра” ёсць “расійскі след”.

Насамрэч падзеі разгортваліся па кепскаму сцэнарыю. Мітынгоўцы перайшлі рубікон закона. У выніку справакаванага падпалу памяшканняў канала было эвакуіравана 45 яго работнікаў, пяцёра шпіталізаваны. Агнём знішчана тэлестудыя інфармацыйных праграм, іншая маёмасць. Дзякуй Богу ніхто з людзей не загінуў, як два гады таму ў адэскім Доме прафсаюзаў.

Кіраўнік МУС Арсен Авакаў упэўнены: напад на тэлевізіёншчыкаў  ажыццявілі былыя ваеннаслужачыя. Аднак міністр усё ж выказаў здагадку, што тэлеканал “Інтэр” мог справакаваць падпал свайго будынка. Захоўваецца пагроза канчатковага знішчэння тэлестудыі і забойства журналістаў.

Тым часам Еўрасаюз патрабуе ад украінскіх улад незалежнага расследавання і “прымянення крымінальнай адказнасці для тых, хто пагражае насіллем журналістам і СМІ”. Савет Еўропы і Дзярждэпартамент ЗША таксама асудзілі злачынны ўчынак кіеўскіх радыкалаў.

Тэма “Інтэра” вельмі ўсхвалявала інтэрнэт-карыстальнікаў. Лейтматыў шматлікіх водгукаў быў перададзены адным з блогераў: “Растлумачце, чаму кучка незадаволеных і фальшывых патрыётаў вырашае за нас: што глядзець і што слухаць. Гэта свабода слова? Ці гэта і ёсць дэмакратыя? Можа лепш займіцеся эканомікай, еўрапейскімі зарплатамі ўкраінцам, сельскай гаспадаркай. І наогул іміджам краіны, а не склокамі, бандытызмам, усялякай лухтой, што ў дэмакратыю не ўпісваецца”.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter