Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Досвед працы беларускай дзяржавы з дыяспарай цікавы актывістам Рускага культурнага цэнтра з Тальяці

Іншым у прыклад

Беларусы Тальяці, кіраўніца суполкі “Нёман” Людміла Дзёміна супрацоўнічае з Рускім культурным цэнтрам, якім кіруе Уладзімір Патакаў. Ён быў і ў складзе дэлегацыі з Тальяці, калі гурт “Купалінка” выступаў на Міжнародным фэсце “Вянок дружбы”. Заехаўшы пасля Бабруска ў Мінск, Людміла Дзёміна і Уладзімір Патакаў кантактавалі з людзьмі, якія непасрэдна працуюць з дыяспарай. Была сустрэча з кіраўніцай Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгай Антоненкай, затым — гутарка ва Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі. У тэксце “З Тальяці — з песнямі” (ГР, 20. 07. 2017) Людміла Дзёміна пісала, што ў ёй паўдзельнічалі начальнік аддзела Аляксандр Сасновіч, дарадца галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Аляксандр Чвей.

Уладзімір Патакаў расказаў: цяпер існуе 36 стратэгій развіцця Расіі, аднак “руская тэма” ў іх не прапісана, таму і створаны Рускі культурны цэнтр. Яму цікавы беларускі досвед працы з дыяспарай. Зацікаўленасць у далейшых кантактах з РКЦ выказаў і Леанід Гуляка.

На сустрэчы Уладзімір Патакаў паведаміў, што ягоная маці мела родавыя карані ў Беларусі. Пазней мы ўдакладнілі: яна, Таццяна Булах, была спецыялістам па фінансах, дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі. Памерла ў 2013 годзе. Мы параілі Уладзіміру Уладзіміравічу пацікавіцца, дзе раней кампактна жылі Булахі, пры дапамозе беларускага інтэрнэт-рэсурса “Дапаможнік” https://helper.archonline.by/# І ён знайшоў аж тры месцы. 

Спадзяемся, што Уладзімір прадоўжыць радаводныя пошукі.

Голас Радзімы № 29 (3533), чацвер, 3 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter