Какой потенциал у нашего туристического бизнеса

Iндустрыя адчыненых дзвярэй

Разлiк на кiтайскiх гасцей, змены ў Законе «Аб турызме», падрыхтоўка да II Еўрапейскiх гульняў — якi патэнцыял у нашага турыстычнага бізнесу
Беларусь з кожным годам становіцца ўсё больш прывабнай краінай для турызму. Аўтэнтычная прырода, архітэктура, сельскія сядзібы... Усё гэта найлепш спалучаецца з выгадай бязвізавага рэжыму.



Толькі за гэты год экспарт турыстычных паслуг павялічыўся на 17,5 працэнта ў параўнанні з 2017 годам і прынёс дзяржбюджэту 248,2 мільёна рублёў. Папярэднія даныя турыстычнага сезона паказалі, у якім кірун-ку варта развівацца Беларусі. Праўда, тэмп развіцця будзе наўпрост залежаць ад фінансавых рэсурсаў на «піяр» краіны за мяжой.

У сусветнай статыстыцы Кітай лідзіруе па колькасці турыстычных падарожжаў — каля 140 мільёнаў замежных паездак у мінулым годзе. Амаль пятая частка выдаткаў па турызме ў свеце. Беларусі, улічваючы цеснае супрацоўніцтва, можна зрабіць Кітай вельмі перспектыўным мэтавым рынкам. Дарэчы, у 2018 годзе колькасць арганізаваных турыстаў з гэтай краіны павялічылася ў 2,1 раза. Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной мяркуе:

— Мы планавалі штогадовы рост колькасці турыстаў з Кітая на 15—20 працэнтаў, але спадзяёмся спрацаваць у разы больш.

На яго думку, эфект ад розных маркетынгавых мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне турыстаў у Беларусь, мы ўбачым праз 1—1,5 года. Залежыць ён ад прадстаўлення інфармацыі пра краіну, рэсурсаў, укладзеных у рэкламу.

У прыватнасці, Міністэрства спорту і турызму сумесна з турыстычнай супольнасцю правялі больш за 20 такіх мерапрыемстваў. Да прыкладу, упершыню паўдзельнічалі ў спецыялізаваных выставах у Нью-Ёрку і Мадрыдзе.

Колькасць замежных грамадзян, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам, узрасла на 42 працэнты ў параўнанні з папярэднім годам. Сярод лідараў — Германія, Польшча, Вялікабрытанія, ЗША, Італія. Па даных Дзяржпамежкамітэта, за першае паўгоддзе Беларусь наведала звыш 2,1 мільёна замежнікаў.

На ўсплёск гасцей у наступным годзе паўплываюць II Еўрапейскія гульні, іх актыўна папулярызуюць на міжнародных турыстычных выставах. Каля шасці тысяч валанцёраў далучаць для дапамогі гасцям гэтага свята спорту на вуліцах Мінска. Распрацоўваюцца пакеты паслуг для гасцей і балельшчыкаў, дзе будуць квіткі на спартыўныя спаборніцтвы, пражыванне, экскурсіі, адзіны праязны дакумент і інш.

Намеснік міністра падзяліўся думкай аб працягу працы па спрашчэнні бязвізавага рэжыму:

— Сёння два рэгіёны — Гродна і Брэст — можна наведваць не толькі праз аэрапорты. Калі падобны эксперымент не паўплывае на бяспеку краіны, то, магчыма, будзе ўкараняцца і далей.

У міністэрстве таксама распрацавалі розныя варыянты абароны спажыўца турыстычнай паслугі. Па папярэдніх даных, з-за адмены тураў «Наталі Турс» беларускія кліенты страцілі 700 тысяч еўра. У чацвер у Палаце прадстаўнікоў профільная камісія разгледзіць змены ў Закон «Аб турызме».

malyshchyts@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter