I падарункі ад «Белай Русі»

«Белая Русь» павiншавала ва­дзіцеляў КСУП «Ураджайны»

Члены Лоеўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага абяднання, аддаючы ўвагу найважнейшаму сённяшняму клопату земляробаўуборцы ўраджаю зерневых, вырашылі ўнесці асабісты ўклад ва ўшанаванне найбольш руплівых удзельнікаў жніва. Завітаўшы на палеткі КСУП «Ураджайны» на чале са старшынёй раённай суполкі «Белай Русі» Аксанай Юкоўскай, яны ў непрацяглыя хвіліны адпачынку хлебаробаў адрасавалі ім віншаванні з працоўнымі перамогамі. Віноўнікамі ўрачыстасці сталі ва­дзіцелі МАЗаў з названай гаспадаркі Васіль Даніленка, Леанід Зяленскі і Барыс Пінчук, кожны з якіх перавёз ад камбайнаў больш за тысячу тон збожжа.

Адначасова са словамі падзякі за старанную працу былі ўручаны кіроўцам каштоўныя падарункі, набытыя на ўзносы сённяшніх членаў арганізацыі (іх на ўліку 174). Як адзначыла начальнік ідэалагічнага аддзела Лоеўскага райвыканкама Кацярына Валасевіч, маральна і матэрыяльна падтрымаць лепшых удзельнікаў жніва лічаць сваім абавязкам і прафсаюзныя лідэры. Зусім нядаўна прадстаўнікі абласнога абяднання прафсаюзаў таксама ўшаноўвалі лідэраў працоўнага саперніцтва ў раёне экіпажаў камбайнаў і ва­дзіцеляў, што працуюць на адвозцы збожжа. У ліку

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter