I па заяўках таксама

Магазiн “Прадмаг” Шчучынскага сельскага фiлiяла райcпажыўтаварыства, што ў вёсцы Новы Двор, карыстаецца добрай славай у раёне...

Магазiн “Прадмаг” Шчучынскага сельскага фiлiяла райcпажыўтаварыства, што ў вёсцы Новы Двор, карыстаецца добрай славай у раёне. Тут працуе зладжаны, працалюбiвы калектыў, якi ўзначальвае вопытны спецыялiст Галiна Амброшка.

Асаблiвым стараннем вызначаюцца прадаўцы Алена Ляпеша, Люцына Талочка, Людмiла Гiль. Яны пастаралiся арганiзаваць справу так, каб наведвальнiкi мелi свабодны доступ да тавараў. Адкрыты кафетэрый.

Папулярнасцю ў пакупнiкоў карыстаецца “Вугалок здароўя”. У iм могуць набыць прадукты i людзi, якiя прытрымлiваюцца дыеты.

Кожны з наведвальнiкаў магазiна можа зрабiць заяўку на неабходны тавар, якая абавязкова будзе выканана.

Калектыў рэгулярна перавыконвае даведзеныя планы. За дзесяць месяцаў, напрыклад, тавараабарот склаў 8761,5 мiльёна рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter