I к небу талент падымай

Наша калега Ірына Свірко адзначае прыгожую дату ў жыцці

Прыгажуня. Разумніца. Сціплы, светлы і шчыры чалавек — і так да бясконцасці, пакуль хопіць эпітэтаў і параўнанняў. І гэта ўсё пра яе — нашу каляжанку, рэдактара аддзела культуры «Рэспублікі» Ірыну Свірко, якую мы маем гонар павіншаваць з прыгожай датай у жыцці.

Ірыну Свірко, якую мы ў сваім асяродку з павагай называем міністрам культуры «Рэспублікі», творчыя людзі краіны ведаюць добра. Яна часты і заўсёды чаканы госць у майстэрнях мастакоў, рабочых пакоях пісьменнікаў і паэтаў, тэатральных грымёрках, на вернісажах і канцэртных пляцоўках, у вясковых Дамах культуры — там, дзе правяць баль сапраўдныя творцы, дзе гучыць родная мова, дзе жывуць і працуюць адметныя асобы беларускага адраджэння. У гэтым асяродку нашу Ірыну паважаюць за высокі прафесіяналізм, добразычлівасць, імкненне максімальна дакладна перанесці на газетныя старонкі думкі і спадзяванні сваіх суразмоўцаў.

З нагоды юбілею мы зычым нашай паплечніцы ўсяго ў жыцці самага найлепшага! Няхай талент Ірыны Свірко расце і ўзмацоўваецца гэтак жа, як і тое дрэва, што пасадзіў і песціў да скону дзён наш слынны паэт!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter