Выяснили, как зимой будут работать снегоплавильные станции

Гурбы знiкаюць апоўначы

На мiнулым тыднi ў краiне выпаў першы снег. I хай праляжаў ён нядоўга, такiм чынам паступiла каманда «прыгатавацца» да чарговага сезону. Карэспандэнт «Р» пабываў на снегаплавiльным пункце УП «Мiнскводаканал» i паглядзеў, як тут збiраюцца тапiць снег.

Пункт увялi ў эксплуатацыю 1 снежня 2016 года.

У чаканнi зiмы

Снегаплавiльны пункт размешчаны на вулiцы Машынабудаўнiкоў. Вы, напэўна, нават i не заўважыце яго, калi будзеце тут праездам: на выгляд гэта звычайная пляцоўка з трансфарматарнай падстанцыяй, а ўвогуле — высокатэхналагiчная ўстаноўка, якая кожны сезон паглынае тоны снегу.

— Пункт увялi ў эксплуатацыю 1 снежня 2016 года, — распавядае начальнiк участка помпавых станцый Антон Паграбiцкi. — Гэтай зiмой снегаплавiльны пункт будзе працаваць ажно пяты сезон запар.


Снег сюды звозяць наступныя арганiзацыi: «Рэмаўтадор» Ленiнскага, Заводскага i Партызанскага раёнаў, рамонтнае вытворчае камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Гардарматэрыялы». Астатнi снег трапляе на спецыялiзаваныя палiгоны, якiя знаходзяцца за кальцавой аўтадарогай.

Улетку на снегаплавiльным пункце нiчога не адбываецца, аб’ект закансерваваны і падвяргаецца касметычнаму рамонту, афарбоўцы i ўборцы тэрыторыi. Планавыя работы пачынаюць праводзіць недзе ў кастрычнiку, адбываецца актыўная падрыхтоўка абсталявання да эксплуатацыі ў зімовы перыяд. Яна ўключае ўсе тэхнічныя мерапрыемства: праверку падшыпнiкаў, рухавiкоў, рэдуктараў, правiльнасць i хуткасць абаротаў. Для гэтага робіцца пробны пуск — сiстэма прыводзiцца ў дзеянне, а яе працу ацэньваюць спецыялiсты.

Пасля заканчэння зiмовага сезону (звычайна ў красавiку — маі) чысцяцца камеры, дзе назапашваецца асадак.

Аператар кіруе працэсам з трансфарматарнай будкi.

Прынцып працы

Схема, па якой снег ператвараецца ў адталую ваду, вельмi простая. Да драбiльнай устаноўкi заднiм ходам пад’язджае машына, адкрываецца кузаў, i снег падае на драбнiлку. Пасля гэтага аператар уключае ўстаноўку, яна пачынае працаваць, перамолваючы прывезены снег. Апошнi падае ў снегазахавальную камеру. Сюды праз адмысловыя фарсункi з каналiзацыйнай станцыi падаецца сцёкавая вада, якая мае тэмпературу каля 10-20 градусаў. Яна і плавiць снег.

Уся сумесь транспартуецца ў калектар, якi адводзiць расплаўлены снег у спецыяльны рэзервуар перад помпавай станцыяй. Затым гэта маса трапляе непасрэдна ў помпавую станцыю i перапампоўваецца на Мінскую ачышчальную станцыю Мiнска, якая знаходзiцца ў прамысловай зоне Шабаны. Там сцёкавыя воды праходзяць механічную і біялагічную чыстку, пасля чаго ачышчаная вада зліваецца ў Свiслач.

Снегаплавільны пункт УП «Мінскводаканал» мае чатыры секцыі, на кожнай ўстаноўлена па восем валоў. Снег адначасова можа выгружацца на дзве секцыі. Яшчэ дзве прызначаны для рэзерву пры збоі ў працы адной з секцый.

Планавыя работы пачынаюцца ў кастрычнiку.

Па словах Яўгена Кушнера, аператара ачышчальных збудаванняў, на снегаплавiльным пункце за чатыры сезоны не адбылося нiчога надзвычайнага.

— Бывае, разам са снегам камунальнiкi выпадкова адпраўляюць у кузаў кавалкi бардзюра, парковачныя жалезабетонныя паўсферы, — кажа Яўген Кушнер. — Калi такiя элементы трапляюць на драбнiлку, спрацоўвае аўтаматычная абарона, i аператар спыняе сiстэму. Машына ад’язджае, станцыю абясточваць, выкладваюць шчыты на драбільныя шнэкі, i пагрузчык вымае iншародны прадмет.

Навошта чысцiць снег? Яго асноўная праблема — староннiя дамешкi: пясок, хiмiчныя рэагенты, часцiцы глебы. Да ўсяго, ён плавiцца водамi са сцёкаў, а ў iх таксама ёсць забруджваннi.

За зiму аператары праводзяць кантроль узроўню асадкаў у снегаплавільных калідорах. Калi яны дасягаюць устаноўленай мяжы, снегаплавiльня спыняецца, i iдзе ачыстка рашотак, якiя затрымлiваюць смецце. Падчас сезона частата ачысткi залежыць ад якасцi прывезенага снегу. Вясной аба
вязкова праводзiцца поўная ачыстка.

Час ад часу праводзіцца кантроль узроўню ападкаў.

Пад уважлiвым кантролем

У зiмовы перыяд снегаплавiльны пункт працуе кругласутачна. На змене знаходзяцца максiмум чатыры чалавекi. Аператар ачышчальных збудаванняў кантралюе працэс i кiруе iм з трансфарматарнай будкi. Кантралёр на кантрольна-прапускным пункце запiсвае колькасць прывезенага снегу. Прыбiральнiк тэрыторый сочыць, каб на станцыi быў парадак. Калi снегу зашмат, сюды едуць мiнi-пагрузчык з кiроўцам. Апошнi сочыць, каб змесцiва кузаваў высыпалася лiтаральна на драбнiлку.

Праектная магутнасць снегаплавiльнага пункту — 5000 кубаметраў у суткi. У мiнулым сезоне зiма была амаль бясснежнай, таму на пункце перапрацавалi няшмат снегу. А вось зiма 2018/2019 года была багатай на ападкi, снегаплавiльная машына працавала без прыпынку. Рэкордная лiчба для супрацоўнiкаў — абслугоўванне 700 загружаных снегам машын за дзень.

Прагноз на заўтра

Метэаролагi адзначаюць: зiма становiцца ўсё цяплей. Тэмпературны фон па краiне гэтай зiмой прагназуецца на некалькi градусаў вышэй за клiматычную норму. Па дадзеных спецыялiстаў, надвор’е будзе няўстойлiвае, чакаюцца перапады тэмператур, моцныя маразы не прадбачацца.

У снежнi чакаюцца замаразкi i рэзкiя перапады тэмператур. У многiх рэгiёнах краiны захаваецца восеньскае надвор’е. Па словах сiноптыкаў, нiжэй за нуль градусаў тэмпература апусцiцца толькi ноччу. У першай палове месяца прадбачацца туман, галалёд, дажджы i мокры снег. У другой палове магчымы спад тэмпературы да мiнус шасцi градусаў i снежныя ападкi. Да канца снежня прыдуць першыя замаразкi.

У студзенi тэмпература паветра апусцiцца нiжэй за чатыры градусы, уначы — да мiнус васьмi. Узровень ападкаў застанецца ранейшым. У лютым чакаюцца замаразкi i вялiкi снег.

grudnitskiy@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter