Горват за Горваттов

Что является препятствием для развития собственного дела в регионах?

На официальном сайте Наровлянского райисполкома висит модный опрос: «Что для вас является препятствием для открытия бизнеса в нашем районе?» Среди предложенных вариантов ответов — стартовый капитал, стоимость аренды площадей, высокие налоги — есть красноречивый пункт «другое». В это широкое понятие, как нам кажется, гармонично укладывается захватывающая история, которую рассказал нам писатель Андрусь Горват, прислав на днях письмо в «СБ»:

Дворец Горваттов по-прежнему ждет реконструкции.


«Гiсторыя такая. У горадзе Калiнкавiчы жыў–быў адзiн чалавек. Звалi яго Аляксандр. Ну, цi проста Саша. Усё было нармальна ў Сашы — жыллё, работа, аграсядзiба ў вёсцы. Але неспадзеўкi прачнуўся ён аднойчы i падумаў, што жыццё праходзiць дарэмна. Захацелася Сашу што–небудзь такое зрабiць, каб не шкадаваць, што жыў на гэтай зямлi. Сеў ён у машынку, прыехаў да мяне i сказаў:

— А давай ратаваць палац Горватаў у Нароўлi.

Так усё i пачалося.

Палац належыць да майго фамiльнага дрэва, хоць i не па прамой лiнii. Сантыменты да гэтага будынка я маю, восем–дзесяць гадоў таму спрабаваў паўплываць на яго лёс, але безвынiкова. На той час мясцовыя ўлады верылi, што змогуць аднавiць сядзiбу пры дапамозе дзяржаўнага фiнансавання. Цяпер гэтай веры няма, i будынак, якi за апошнiя гады згубiў дах i стаў разбурацца знутры, нiкому больш не патрэбны.

Роўна год таму, акурат у снежнi, мы паехалi ў райвыканкам. Там нас радасна прынялi i паабяцалi ў хуткiм часе перакiнуць агромнiстую будынiну (i адказнасць за яе) на нашыя худыя плечы. Мы пачалi шукаць iнвестараў, корпацца ў архiвах i планаваць будаўнiчыя працы на вясну.

Мiнула вясна, потым лета, затым восень. У Нароўлi кожны раз нас сустракалi радасна. Будынак разбураўся далей. БTI, паперкi, вобласць, абмеры, перамеры, тэхнiчны пашпарт, то грошай у бюджэце няма, то «пазванiце заўтра» — так мы дачакалiся наступнай зiмы i стадыi, калi дакументы нарэшце гатовы.

Сёння палац можна купiць, так нам сказалi, можна купiць — яго кошт каля трыццацi тысяч долараў. Але гэта вялiкiя грошы, а рэстаўрацыя будынка патрабуе ў разы, дзясяткi разоў болей. Кожная капейка на ўлiку, i раскiдвацца такiмi сумамi, плацiць iх за тое, каб прыступiць да ўратавання будынка, якi нiкому болей не патрэбны, — гэта немэтазгодна. Лепей гэтыя грошы пусцiць на тое, каб, напрыклад, накрыць яго дахам. Таму адзiная перспектыва — чакаць аўкцыёну. Калi быць больш дакладным — некалькiх аўкцыёнаў. На кожным наступным аўкцыёне кошт на палац будзе падаць, пакуль не дасягне адной базавай велiчынi. А гэта, як вы разумееце, яшчэ адна зiма, вясна, лета, восень. I, можа быць, не адзiн раз. У вынiку ад палаца застанецца толькi фундамент. Без даху адзiн год для яго лiчыце за сто.

Тым часам, пакуль рыхтавалiся дакументы, праводзiлiся абмеры i перамеры, мы заснавалi некамерцыйнае грамадскае аб’яднанне «Спадчына Палесся». Саша ў iм — старшыня. Я — яго намеснiк. У нашай камандзе яшчэ некалькi чалавек.

А Саша заснаваў яшчэ i прыватную ўстанову «Цэнтр арганiзацыi i развiцця турызму «Нiжняя Прыпяць». На гэтую арганiзацыю ён набыў з аўкцыёну вялiзны комплекс былой мэблевай фабрыкi ў Мазыры. А раней за фабрыку тут быў касцёл i мужчынскi манастыр.

На гэтым аб’екце ўжо пачалiся работы. У перспектыве гэта будзе арт–прастора, якая ўключыць у сябе майстэрнi для рамеснiкаў, залы для прэзентацый, музей, памяшканнi для iмпрэз, сустрэч, пляцоўкi для ахвочых весцi сацыяльны бiзнес i гэтак далей. Будынак, якi быў касцёлам, па магчымасцi будзе максiмальна ўзноўлены, будзем намагацца, каб яго ўключылi ў Спiс гiсторыка–культурных каштоўнасцей.

Так будет выглядеть бывшая мебельная фабрика в Мозыре после реконструкции.

Усё нiбыта добра, але ёсць невялiкая праблема. Перадаю слова Аляксандру Баранаву:

— Имущественный комплекс «Мебельная фабрика» куплен в ноябре. При оформлении заявления на покупку в облимуществе была указана цель покупки — культурная деятельность. При оформлении договора аренды земельного участка землеустроительной службой была рассчитана сумма с учетом повышающего коэффициента 2.5, тогда как для культурной деятельности следует применять единицу. Мотивировка — сначала докажите свою культурную деятельность. А достаточно просто почитать устав учреждения, его цели и задачи, понять, что частное учреждение — это не коммерческая организация и получение прибыли не соответствует ее организационной правовой форме. Учреждение может заниматься коммерческой деятельностью лишь для выполнения уставных целей, которыми в коем случае являются: содействие в сохранении, восстановление объектов традиционной полесской архитектуры, вовлечение их в хозяйственный оборот; создание и развитие туристических маршрутов и объектов.

То бок, i так грошай на ўсё трэба многа, а яшчэ дзяруць зашмат за арэнду зямлi.

Насупраць мэблевай фабрыкi (манастыра) на самым беразе Прыпяцi знаходзiцца вялiкi прыгожы драўляны будынак былой сталовай. Гэты будынак ужо набыў ва ўласнасць наш сябра. Былая сталовая стане прычалам. З’явiцца водны шлях, якi звяжа Мазыр i Нароўлю ў адзiн турыстычны маршрут.

I яшчэ па Нароўлi.

Побач з палацам месцiцца кандытарская фабрыка «Красный мозырянин». Яе заснаваў памешчык Горват. На тэрыторыi фабрыкi ёсць гiстарычныя будынкi, якiя выкарыстоўваюцца (i няхай, на здароўе), а ёсць цэлая вулiца найпрыгажэйшых домiкаў. Унiкальных. Але ўсе будынкi даўно закiнутыя i разбураюцца. Яны ў аварыйным стане.

Фабрыка не выкарыстоўвае iх, не мае права руйнаваць, але не можа i ўзнавiць. Калi нiчога не рабiць цяпер, то заўтра яно знiкне само. Кiраўнiцтва не бачыць магчымасцi аддзялiць кавалак зямлi са старымi забудовамi. Тут мы зусiм не ведаем, што рабiць. А прайсцi мiма ўжо не можам.

Гэта была б культурнiцкая прастора ў Нароўлi. Маленькi кавалак старой Еўропы. Хостэл, кiнатэатр, кавярнi, майстэрнi, студыi, залы для iмпрэз, прэзентацый. На самым беразе Прыпяцi, каля палаца — класна было б!»

ОТ РЕДАКЦИИ. Есть группа людей, по–хорошему одержимых идеей спасти то, что от нашей истории XVII — XIX веков осталось. Они придумали красивый проект реконструкции и оживления культурного ландшафта в Наровле и Мозыре, который при благоприятном стечении обстоятельств мог бы дать новый импульс развитию региона. Дела, как пишет Горват, кое–как идут, и все, что на данном этапе нужно энтузиастам, — немного понимания и содействия со стороны местных властей.

Допустим, такой вопрос: стоит ли еще год–два мариновать усадьбу Горваттов на аукционе? Или можно передать ее сразу за одну базовую величину общественному объединению «Спадчына Палесся» с тем, чтобы ребята уже сейчас стелили крышу, спасая объект, «охраняемый государством»? (О том, что от старинного особняка скоро останется груда мусора, «СБ» писала еще пять лет назад, в 2012 году).

ПРЯМАЯ РЕЧЬ

На вопрос «СБ» отвечает начальник главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гомельского облисполкома Ирина Довгало:

— Мы готовы поддерживать инициативы общественных объединений, и в первую очередь душа болит за социальные и культурные объекты. Но сегодня у нас нет права пойти в обход законодательства и передать усадебный комплекс Горваттов новым владельцам за одну базовую величину. Никто не отменял по отношению к государственным объектам, их купле–продаже такой пункт, как «упущенная финансовая выгода». Вопрос этот более чем серьезный. Поэтому мы никак не можем нарушить процедуру продажи особняка с аукциона. В ближайшее время буду в Наровле, познакомлюсь с представителями «Спадчыны Палесся» и их проектом. Жаль, что об их трудностях узнаю только от вас. Но если ребята, как вы говорите, упрямые и настойчивые — это уже полдела: двери открываются перед теми, кто в них стучится.

viki@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?