Горныя працэдуры

У першы дзень работы мінскі аквапарк наведалі 500 чалавек

У першы дзень мінскі аквапарк наведалі 500 чалавек.

— Каб пазбегнуць ажыятажу і вялікіх чэргаў ля горак, пакуль мы прадаём толькі 500 білетаў у дзень, — тлумачыць Аліна Змачынская, крэатыўны дырэктар прадпрыемства «Аква-Мінск». — Набыць іх можна выключна праз Інтэрнэт. Рабіць гэта лепш загадзя, бо, напрыклад, да серады ўжо ўсё раскуплена.

Сярод тых, хто прыходзіць у аквапарк, у асноўным сем’і з дзецьмі ад 8 да 16 гадоў.

— Учора наведвальнікі часта пыталі, чаму не працавала тая ці іншая горка, — працягвае спецыяліст. — Звязана гэта з ажыятажам ля некаторых з іх. Калі збіраецца шмат людзей, для падтрымання бяспекі мы перанакіроўваем сюды дадатковых выратавальнікаў з менш папулярных атракцыёнаў, якія на гэты час закрываем. Адзначу, мера гэта часовая.

Пасля 20 мая ў аквапарку плануюць правесці шоу-прэзентацыю, пасля чаго білеты сюды будуць прадавацца ў поўным аб’ёме і не толькі праз Інтэрнэт.  

Фота: Юрый МАЗАЛЕЎСКІ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter