Войти в жюри фестиваля Smartfilm может любой желающий

Голас за фільм

Два тыдні таму завяршыўся прыём конкурсных работ на дзявяты Міжнародны фестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm, які сёлета праходзіць пад слоганам «Сезон (не)звычайных гісторый». Усяго на конкурс было пададзена каля 800 фільмаў. Акрамя беларусаў, дабіцца поспеху вырашылі аўтары з ЗША, Італіі, Францыі, Бразіліі, Малаві і іншых краін. Усяго заяўкі паступілі з 76 краін. Лідарам па колькасці ўдзельнікаў (111) стала Індыя.


Пераможцу будзе вызначаць прафесійнае журы. Паралельна з ім свой выбар зробіць журы народнае. Конкурсныя работы, якія паспяхова прайшлі мадэрацыю, можна паглядзець у раздзеле «Галерэя» сайта smartfilm.by, а пасля рэгістрацыі прагаласаваць за фільмы, якія найбольш спадабаліся. Галасаванне працягнецца да 5 красавіка, пасля чаго на сайце будзе размешчаны шорт-ліст работ, выбраных гледачамі.

З 6 па 15 красавіка любы зарэгістраваны карыстальнік сайта smartfilm.by зможа адказаць на пытанні анлайн-кінатэста. Тыя, хто пакажа высокі вынік, пройдуць у склад народнага журы і змогуць прагаласаваць за лепшую, на іх погляд, работу з шорт-ліста. Кіраваць працай народнага журы будзе рэжысёр і сцэнарыст Улада Сянькова. Яна і назаве з улікам вынікаў галасавання пераможцу «народнай» намінацыі, які атрымае ў якасці ўзнагароды смартфон. Афіцыйнае падвядзенне вынікаў VOKA Smartfilm адбудзецца 16 красавіка.

mila@sb.by

Фота прадастаўлена арганізатарамі фестывалю
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter