“Голас Радзімы” ў паштовых каталогах

На сустрэчы ў Маскве некаторыя суайчыннікі цікавіліся ў карэспандэнта газеты: ці магчыма аформіць падпіску на наша выданне? Адказ на пытанне, мяркуем, карысна будзе ведаць чытачам
На сустрэчы ў Маскве некаторыя суайчыннікі цікавіліся ў карэспандэнта газеты: ці магчыма аформіць падпіску на наша выданне? Адказ на пытанне, мяркуем, карысна будзе ведаць чытачам
Як вядома, цяпер газета “Голас Радзімы” штотыднёва рассылаецца па найбольш актыўных беларускіх суполках розных краін. Рассылачны спіс пастаянна дапаўняецца. У прыватнасці, з лістапада ў яго ўнесены Беларускае зямляцтва на Алтаі (кіраўнік Сафія Антоненка) і Севастопальскае таварыства “Беларусь”, якім кіруе Ала Гарэлікава. Нашы адрасаты ўспрымаюць бандэролі з Мінска як прыз за актыўнасць.
Як можна аформіць падпіску на нашу газету? Для гэтага важна ведаць: “Голас Радзімы” вярстаецца і друкуецца разам (як укладка) з 12-палоснай газетай на англійскай мове “The Minsk Times” (“Мінск Таймс”). Адным блокам яны і распаўсюджваюцца. Таму, дарэчы, і ў кіёсках Мінска варта шукаць, пытаць найперш “The Minsk Times”: асобна газета “Голас Радзімы” не прадаецца.
Такім чынам, падпісацца на “The Minsk Times” разам з газетай “Голас Радзімы” можна ў каталогах: “Информнаука” (РФ), “Интерпочта-2003” (РФ), “МК-Периодика” (РФ) “Kubon&Sanger” (Германія), а таксама ў каталогах паштовых служб Латвіі, Украіны, Літвы, Казахстана, Балгарыі і Молдовы. Падпісны індэкс газеты “The Minsk Times” разам з газетай “Голас Радзімы” – 63730.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter