Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У новым сезоне на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ажываюць старонкі старажытных летапісаў Бацькаўшчыны

Гісторыя ў танцах

У 2006 годзе выйшла кніга п’ес Аляксея Дударава “Князь Вітаўт”. Падзеі драмы, што дала назву кнізе, маюць гістарычную аснову і адбываюцца напрыканцы XIV — пачатку XV стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Спектакль паводле п’есы быў пастаўлены Валерыем Раеўскім, з поспехам ішоў у Купалаўскім тэатры. А балет “Вітаўт” кампазітара Вячаслава Кавалёва, лібрэта якога напісаў Аляксей Дудараў, з’явіўся ў рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі ў 2013-м і ўжо стаў своеасаблівай візітнай карткай беларускага балета.

Перад чарговым спектаклем, які праходзіў у Вялікім тэатры напрыканцы верасня, ладзілася і спецыяльная праграма. Настроіцца на твор, акунуцца ў атмасферу мінуўшчыны дапамагалі фольк-гурт HardWood і тэатр гістарычнага танца Soleil. У фае тэатра гучалі дуды, барабаны, скрыпкі ды бузукі, можна было павучыцца сярэднявечным танцам.

Голас Радзімы № 39 (3543), чацвер, 12 кастрычніка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter