Гiстарычная памяць

У Мiнску адкрыецца выстаўка з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы

Выстаўка з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы адкрыецца ў Мiнску

3 жнiўня ў Нацыянальным гiстарычным музеi Рэспуб­лi­кi Беларусь адкрыецца выстаўка «Памяць пра Грунвальдскую перамогу», арганiзаваная Пасольствам Лiтоўскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь.

У Лiтоўскай Рэспублiцы на працягу бягучага года ажыццяўляецца дзяржаўная праграма па ўшанаваннi 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы. Прадстаўленая ў Мiнску выстаўка падрыхтавана Мастацкiм музеем Лiтвы разам з Мiнiстэрствам замежных спраў Лiтоўскай Рэспублiкi i Варшаў­скiм нацыянальным музеем. Экспазiцыя змяшчае дваццаць стэндаў, на якiх выразна раскрываецца перадгiсторыя бiтвы, складаная мiжнародная сiтуацыя тых часоў, падаецца храналогiя i тактыка ваенных дзеянняў, а таксама наступствы i гiстарычнае значэнне перамогi.

Галоўная мэта выстаўкi «Памяць пра Грунвальдскую перамогу» — зацiкавiць шырокiя колы грамадства старажытнай гiсторыяй, пазнаёмiць з найноўшымi даследаваннямi Грунвальдскай бiтвы, з сучасным разуменнем яе значэння.

Выстаўка будзе экспанавацца ў Беларусi, Украiне, Расii, Чэхii i Аўстрыi, бо народы гэтых краiн прымалi ўдзел у Грунвальдскай бiтве. «Памяць пра Грунвальдскую перамогу» — чарговая спроба аб’яднаць гiстарычную памяць гэтых дзяржаў.

Нагадаем, 15 лiпеня 1410 года ў гiстарычнай бiтве пад Грунвальдам аб’­яднаныя сiлы Польскага каралеўства i Вялiкага княства Лiтоўскага разбiлi войска Нямецкага ордэна. Гэта была адна з найбольш значных бiтваў у гiсторыi сярэдневяковай Еўропы. Сёлета з нагоды святкавання 600-годдзя славутай гiстарычнай падзеi разнастайныя ўрачыстыя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй Еўропе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter