Принять участие в создании «Интерактивной карты Беларуси» может любой желающий

Гід у кішэні

Спецыялісты адной з айчынных турыстычных кампаній ініцыявалі праект па стварэнні «Інтэрактыўнай мапы Беларусі». Як тлумачаць аўтары ідэі, праект накіраваны на прасоўванне Беларусі як новага прывабнага турыстычнага напрамку, краіны, у якую захочацца вяртацца раз за разам і працягваць знаёмства з яе нацыянальнымі паркамі, моднымі хіпстэрскімі раёнамі, рэстаранамі сусветнага ўзроўню і гэтак далей.



Праект мапы ўжо гатовы. Яна прадстаўляе сабой паўнавартасны «гід у кішэні». Мапа вельмі простая і зручная ва ўжыванні — карыстальніку неабходна толькі выбраць цікавы яму турыстычны кірунак і пачаць вывучаць маршрут. Мапа ахоплівае 32 напрамкі — гістарычныя славутасці, гастратуры, сезонны адпачынак, медыцынскае аздараўленне, флора і фаўна і іншае. 

Перад тым як запоўніць мапу, каманда праекта сабрала ў жыхароў розных гарадоў інфармацыю пра іх любімыя месцы: куды схадзіць вечарам, дзе знайсці лепшую страву, якія паркі адпачынку наведаць і гэтак далей. Акрамя таго, былі прааналізаваны водгукі падарожнікаў, якія ўжо пабывалі ў тых ці іншых мясцінах. Анлайн-мапа-даведнік выканана на беларускай, рускай і англійскай мовах. У будучыні плануюцца пераклады і на іншыя мовы. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter