Герб на флюгеры

На будынку Галоўпаштамта Магілёва з'явіўся прыгожы флюгер

Ініцыятар стварэння і ўстаноўкі такога сімвала абласнога цэнтра на будынку Галоўпаштамта — старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. На ажыццяўленне ідэі спатрэбіліся два тыдні і каля 160 кілаграмаў нержавеючай сталі.

— А зрабілі прыгожую ажурную канструкцыю вышынёй больш за пяць метраў спецыялісты прадпрыемства «Магілёўліфтмаш», — удакладніла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Вольга Бухалаўцава.

Флюгер стаў сапраўдным упрыгажэннем горада. З яго дапамогай можна вызначыць як стораны свету, так і накірункі ветру.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter