Гаспадары на сваёй зямлі

На “Дажынках” у Горках па добрай восеньскай традыцыі ўшанавалі лепшых хлебаробаў краіны“Зямля — аснова ўсёй Айчыне” — сцвярджаў сёлетні юбіляр Якуб Колас у знакамітай паэме “Новая зямля”. Скажа нехта, састарэла мудрасць класіка? Хіба толькі той, хто не капнуў яшчэ глыбока поле сваёй свядомасці. Зрэшты, а вы не задумваліся, ці можа быць у прынцыпе зямля — новай? У тым, аднак, і каштоўнасць зямлі, “звычайнага цуда”: яна ўмяшчае гэтулькі ўсяго, што і за жыццё не спасцігнеш. Цэлыя інстытуты яе вывучаюць, сотні паэтаў апяваюць… І, вядома ж, укладваюць у нівы свае сілы і веды хлебаробы. Дзеля таго, каб і самім стаяць моцна, па-гаспадарску на сваёй зямлі, і каб яна не страчвала плодную сілу, штогод была новай, радавала ўраджаямі.Штогод у пару жніва і вяскоўцы, і гараджане ў Беларусі сочаць за зводкамі з палёў. Сёлета супольны каравай аказаўся важкім: збожжа, нават без кукурузы, сабрана амаль дзевяць з паловай мільёнаў тон.
Сустракаем — з караваем!На “Дажынках” у Горках па добрай восеньскай традыцыі ўшанавалі лепшых хлебаробаў краіны
“Зямля — аснова ўсёй Айчыне” — сцвярджаў сёлетні юбіляр Якуб Колас у знакамітай паэме “Новая зямля”. Скажа нехта, састарэла мудрасць класіка? Хіба толькі той, хто не капнуў яшчэ глыбока поле сваёй свядомасці. Зрэшты, а вы не задумваліся, ці можа быць у прынцыпе зямля — новай? У тым, аднак, і каштоўнасць зямлі, “звычайнага цуда”: яна ўмяшчае гэтулькі ўсяго, што і за жыццё не спасцігнеш. Цэлыя інстытуты яе вывучаюць, сотні паэтаў апяваюць… І, вядома ж, укладваюць у нівы свае сілы і веды хлебаробы. Дзеля таго, каб і самім стаяць моцна, па-гаспадарску на сваёй зямлі, і каб яна не страчвала плодную сілу, штогод была новай, радавала ўраджаямі.
Штогод у пару жніва і вяскоўцы, і гараджане ў Беларусі сочаць за зводкамі з палёў. Сёлета супольны каравай аказаўся важкім: збожжа, нават без кукурузы, сабрана амаль дзевяць з паловай мільёнаў тон. Для арыенціраў, як глядзіцца Беларусь на фоне іншых агракраін свету, прывядзем яшчэ пару лічбаў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых дасягнула па краіне 37,7 цэнтнера з гектара, а ў аграрыяў Гродзеншчыны — 47,7. Так што, паважаныя суайчыннікі замежжа, пацікаўцеся: а якая ўраджайнасць гэтых агракультур там, дзе вы жывяце? І зрабіце высновы.
На фэсце “Дажынкі” штогод ладзіцца ўрачыстае шэсце лепшых хлебаробаў краіныЛепшых працаўнікоў палёў, спецыялістаў, кіраўнікоў гаспадарак ушаноўвалі на Усебеларускім свяце “Дажынкі” ў Горках. Месцы, знакамітым здаўна сваёй Сельгасакадэміяй. Як і штогод, чарговая сталіца хлебаробскага свята абнавілася, пахарашэла, рыхтуючыся прымаць гасцей. Як заўжды, важкія ўзнагароды на “Дажынках” уручаў Прэзідэнт краіны, а перад тым ён наведаў два новыя аб’екты Белсельгасакадэміі: вучэбна-навукова-вытворчую малочнатаварную ферму і рыбаводны індустрыяльны комплекс. Яны ўведзены ў строй напярэдадні “Дажынак” і, сцвярджаюць спецыялісты, не маюць аналагаў на постсавецкай прасторы. Пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва сярод старшых камбайнераў і маладзёжных экіпажаў ушанаваны Ганаровымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі — легкавымі аўтамабілямі. А да Ганаровага дыплома, дарэчы, прыемным дадаткам стала прэмія ў 50 мільёнаў рублёў. І як тут зноў не ўзгадаць, што “зямля — аснова ўсёй Айчыне”?
Святочную атмасферу на свяце стваралі вядучыя творчыя гурты, салісты Беларусі і зоркі расійскай эстрады.

Іван Ждановіч
На здымках:
Сустракаем — з караваем!
На фэсце “Дажынкі” штогод ладзіцца ўрачыстае шэсце лепшых хлебаробаў краіны
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter