Ужо 16 снежня сталічныя ёлкі парадуюць мінчан і гасцей горада пералівамі агнёў.
У гэты дзень таксама ўключаць навагоднюю ілюмінацыю па ўсім Мінску.
Зараз завершана рэканструкцыя святочных гірлянд каля Палаца спорту і Лядовага палаца, заканчваецца светлавое афармленне навагодніх пляцовак каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і Палаца культуры МАЗ. Заззяюць агнямі і тэрыторыя каля «Чыжоўкі-Арэны», і вуліца Ташкенцкая, што прыляглае да яе.
— Мы ўжо прыступілі да ўпрыгожвання будынка Нацыянальнай бібліятэкі, — дзеліцца вынікамі работы начальнік спецыялізаванага раёна № 1 УП «Мінгарсвятло» Георгій Таболін. — Спецыялісты нашага прадпрыемства ўжо аформілі святочнай ілюмінацыяй праспект Пераможцаў, вуліцу Убарэвіча, уезд на Лагойскі тракт. Акрамя таго, на праспекце Пераможцаў у гэтым годзе хутка з’явяцца незвычайныя светлавыя элементы, якія будуць мець трохмерную форму.
Час ад часу ў сталіцы ўжо ўключаюць святочныя агні, але робяць гэта толькі для праверкі, каб запэўніцца, што ўсё добра працуе.