Гартуючы дух і цела

Усебеларускі лёгкаатлетычны крос збірае штогод сотні ўдзельнікаў
Усебеларускі лёгкаатлетычны крос збірае штогод сотні ўдзельнікаў

Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты “Советская Белоруссия” па традыцыі ладзіцца напярэдадні Дня Перамогі. Як вядома, бег — самы даступным сродак для трэніровак духу і цела: не патрэбны дарагія спортзбудаванні, амуніцыя. І з кожным годам павялічваецца лік аматараў бегу ў Беларусі. Вось і сёлета траса кросу праходзіла па маляўнічых мясцінах у цэнтры сталіцы, непадалёк ад мемарыяла “Мінск — горад-герой”. Для ўдзельнікаў спаборніцтваў і гледачоў была арганізавана насычаная канцэртная праграма, што спрыяла святочнаму настрою.
Прадстаўнікі розных рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў забегах на дыстанцыях ад аднаго да шасці кіламетраў, у розных узроставых групах. На трасе было шмат хвалюючых момантаў, часам лідары зменьваліся, і літаральна да апошняй секунды была інтрыга: хто ўсё ж стане пераможцам? Інфармацыю пра пераможцаў, фотаздымкі з дыстанцый, а таксама пратаколы спаборніцтваў можна знайсці ў інтэрнэце. У камандным заліку перамогу ў чарговы раз атрымала каманда Брэсцкай вобласці, на другім месцы бегуны Віцебшчыны, на трэцім — Магілёўшчыны.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter