Ганна, спявачка з Антверпена

З Мінска ў Бельгію прывялі жыццёвыя шляхі Ганну СеліванавуЦудоўны голас аспіранткі Каралеўскай Фламандскай кансерваторыі ў Антверпене многія члены таварыства “Беларусь — Бельгія” ўпершыню пачулі сёлета на вечарыне “Марыс Метэрлінк і Беларусь”, што ладзілася ў Доме дружбы ў гонар 150-х угодкаў пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Дарэчы, з Бельгіі тады прыехалі і экспанаты на выставу твораў Метэрлінка, іх даслала арганізацыя “Перакрыжаванне раманскіх культур” і аддзел культурных сувязяў Міністэрства франкамоўнай Бельгіі — кнігі засталіся ў Беларускім дзяржуніверсітэце. Многіх зацікавіла: як наша суайчынніца Ганна трапіла ў Антверпен? Яна — мінчанка, вучылася ў 102-й школе (цяпер гімназія № 17) з музычным ухілам (клас цымбалаў), і ў сёмым класе стала лаўрэатам гарадскога конкурсу імя “патрона цымбалістаў” Іосіфа Жыновіча, а таксама Міжнароднага конкурсу ў Маскве. Спецыялісты прапанавалі ёй прадоўжыць адукацыю ў гімназіі-каледжы Акадэміі музыкі. Так і сталася, і Ганна яшчэ заваёўвала тытулы лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Оперная спявачка Ганна СеліванаваЗ Мінска ў Бельгію прывялі жыццёвыя шляхі Ганну Селіванаву
Цудоўны голас аспіранткі Каралеўскай Фламандскай кансерваторыі ў Антверпене многія члены таварыства “Беларусь — Бельгія” ўпершыню пачулі сёлета на вечарыне “Марыс Метэрлінк і Беларусь”, што ладзілася ў Доме дружбы ў гонар 150-х угодкаў пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Дарэчы, з Бельгіі тады прыехалі і экспанаты на выставу твораў Метэрлінка, іх даслала арганізацыя “Перакрыжаванне раманскіх культур” і аддзел культурных сувязяў Міністэрства франкамоўнай Бельгіі — кнігі засталіся ў Беларускім дзяржуніверсітэце. Многіх зацікавіла: як наша суайчынніца Ганна трапіла ў Антверпен? Яна — мінчанка, вучылася ў 102-й школе (цяпер гімназія № 17) з музычным ухілам (клас цымбалаў), і ў сёмым класе стала лаўрэатам гарадскога конкурсу імя “патрона цымбалістаў” Іосіфа Жыновіча, а таксама Міжнароднага конкурсу ў Маскве. Спецыялісты прапанавалі ёй прадоўжыць адукацыю ў гімназіі-каледжы Акадэміі музыкі. Так і сталася, і Ганна яшчэ заваёўвала тытулы лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Але ў 2006-м Ганна нечакана “здрадзіла” цымбалам: паступіла ў Расійскую акадэмію тэатральнага мастацтва, на факультэт музычнага тэатра. Стала займацца вакалам у майстэрні народнага артыста Расіі Дзмітрыя Бертмана. На першым курсе ўдзельнічала ў праекце італьянскага маэстра Дзіфірэлі: спявала ў оперы “Паяцы” Леанкавала. Два з легендарных спектакляў з яе ўдзелам прайшлі на сцэне Крамлёўскага тэатра. На трэцім курсе Ганна спявала на сцэне Гелікон-Оперы ў пастаноўцы “Царская нявеста” Міхаіла Рымскага-Корсакава, а дыпломнай работай для яе стала партыя Вольгі ў спектаклі “Яўгеній Анегін” Пятра Чайкоўскага. Пасля быў славуты “Ла Скала” ў Мілане, іншыя заходнееўрапейскія тэатры, удзел у майстар-класах вядомых оперных зорак, дырыжораў. І, нарэшце, Антверпен. У 2011-м там упершыню ставілася опера С. Пракоф’ева “Мадалена”, дзе Ганна Селіванава спявала галоўную партыю. А сёлета ў Антверпене прайшоў Рускі тыдзень, які закончыўся сольным канцэртам беларускай спявачкі.
Але вернемся да вечарыны ў Доме дружбы. Ганна Селіванава спявала рамансы і арыі на беларускай, рускай, французскай ды іншых мовах. Пад бурныя апладысменты публікі. А праз колькі дзён яе цёпла прымалі землякі і ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, дзе ладзіўся яе сольны канцэрт рускіх рамансаў “Я пачуццямі жыву”. Выконваліся творы П. Чайкоўскага і С. Рахманінава. Акампаніравала спявачцы яе калега па антверпенскай вучэльні Марыяна Будко. Яна, дарэчы, таксама выпускніца гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі, закончыла Каралеўскую Шведскую кансерваторыю і аспірантуру кансерваторыі ў Антверпене, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Пасля канцэрта да Ганны і Марыяны падышоў народны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў. Ён падараваў ім трохтомнік твораў Максіма Багдановіча на дзесяці мовах, а таксама складзены і выдадзены самім рупліўцам Збор твораў Міколы Равенскага. Гэты кампазітар і дырыжор нарадзіўся 2 лютага 1886 года ў вёсцы Капланцы Бярэзінскага раёна, памёр у 1953-м у бельгійскім Лювене. Выкладаў у Лювенскім універсітэце, стварыў беларускі ансамбль, што гастраляваў як па Бельгіі, так і па Францыі і Вялікабрытаніі. Віктар Скорабагатаў, уручаючы падарункі таленавітым суайчынніцам, пажадаў, каб яны не забывалі Бацькаўшчыну, часцей прыязджалі дамоў з канцэртамі, а можа і вярнуліся назусім.

Тамара Антановіч, старшыня таварыства “Беларусь—Бельгія”
На здымку:
Оперная спявачка Ганна Селіванава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter