Галасы класікаў у агульным хоры

У малдаўскім горадзе Бельцы прайшоў вечар памяці, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. А ў Кішынёве адбыліся літаратурныя чытанні да 100-годдзя народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Абедзве імпрэзы ладзіліся Беларускай абшчынай у Малдове і былі прымеркаваны да Дзён славянскага пісьменства і культуры. Падтрымала пачынанне суайчыннікаў пасольства Беларусі.
У малдаўскім горадзе Бельцы прайшоў вечар памяці, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. А ў Кішынёве адбыліся літаратурныя чытанні да 100-годдзя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
Абедзве імпрэзы ладзіліся Беларускай абшчынай у Малдове і былі прымеркаваны да Дзён славянскага пісьменства і культуры. Падтрымала пачынанне суайчыннікаў пасольства Беларусі. Традыцыйна ў гэты час у гарадах і сёлах Малдовы праходзяць фэсты, масавыя гулянні і канцэрты. І сёлета гасцей свята чакалі шматлікія канферэнцыі, цікавыя вечары паэзіі, літаратурна-інфармацыйныя праграмы, музычныя кампазіцыі, конкурсы, круглыя сталы, сустрэчы з маладымі пісьменнікамі. Вечары памяці беларускіх класікаў былі якраз дарэчы.
Увогуле сёлета ў планах беларусаў Малдовы ёсць намер правесці яшчэ не адзін творчы вечар, прысвечаны Янку Купалу і Якубу Коласу. Будуць ладзіцца тэатральныя пастаноўкі па іх творах, інсцэніроўкі для дзяцей.
А яшчэ нашы суайчыннікі рыхтуюць насычаныя культурныя праграмы да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка, 85-годдзя Алеся Адамовіча, 120-годдзя Рыгора Шырмы, 120-годдзя Браніслава Тарашкевіча, 125-годдзя Марка Шагала, 140-годдзя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, 90-годдзя Міхаіла Савіцкага.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter