Галіна ТРЫФАНАВА: «Звязать ваш партрэт? Лёгка!»

Яна прыехала з Расіі, горада Балакова Саратаўскай вобласці, дзе і пачынала спасцігаць гэта нялёгкае мастацтва. Потым, яшчэ дзяўчынкай, пераехала ў Беларусь, адкуль выйшлі яе бацькі. Затым лёс закінуў у Петрыкаў, дзе майстрыха і асела разам з мужам. Уладкавалася працаваць у мастацкае аддзяленне Петрыкаўскай школы мастацтваў, успомніла заняткі з настаўніцай у Расіі, якая прывіла цікавасць да гэтай нялёгкай справы.

Забытую традыцыю вязання габеленаў прапануе выкладчык Петрыкаўскай школы мастацтваў. Гэтае рамяство петрыкаўцы адзіныя прадстаўляюць на фестывалі.

Яна прыехала з Расіі, горада Балакова Саратаўскай вобласці, дзе і пачынала спасцігаць гэта нялёгкае мастацтва. Потым, яшчэ дзяўчынкай, пераехала ў Беларусь, адкуль выйшлі яе бацькі. Затым лёс закінуў у Петрыкаў, дзе майстрыха і асела разам з мужам. Уладкавалася працаваць у мастацкае аддзяленне Петрыкаўскай школы мастацтваў, успомніла заняткі з настаўніцай у Расіі, якая прывіла цікавасць да гэтай нялёгкай справы.

— Габелены запалі ў душу, і я вось ужо год як выкладаю навуку  іх вязання дзецям-першагодкам. Дарослай змены ў мяне яшчэ пакуль няма. Наогул, традыцыя стварэння габеленаў тут адсутнічае — у “ліхія 90-я” людзі забылі гэта прывабнае рамяство, пераключыліся на менш складаную ў тэхналагічным плане разьбу па дрэве, — расказвае Галіна Трыфанава. — Спадзяюся, што з цягам часу больш малых будзе прыходзіць на мае заняткі. Гляньце — вунь іх працы!

Сапраўды, некалькі полак змяшчаюць яркія працы дзетак.

— Разумею, у Ляскавічы гадоў праз 10 будзе каму ехаць! А самі вы што туды павезяце?

— Галоўная праца — габеленавы партрэт. А вось “гарнір” да яго — калі ласка! Што гэта, здагадайцеся?

Я гляджу на вязаную карціну, на якой... навагодняя ёлка? Не, гэта яблыкі!

— У тым і вартасць габелена, што з рознай адлегласці кожны чалавек бачыць нешта сваё. Ну, акрамя партрэта (смяецца). Тут патрэбна дасягнуць вялікага падабенства. Што ні гавары, а працы на невялічкую выяву трэба патраціць шмат — па чатыры гадзіны на працягу двух месяцаў. Муж ужо пачынае штурхаць мяне, адцягвае ад вязання: “Ідзі спаць кладзіся! Ну колькі ўжо можна!”

Традыцыя габеленаў на Палессі ідзе спакон вякоў. Але сапраўднымі мастацкімі каштоўнасцямі яны сталі пры Рэчы Паспалітай, калі вязаныя карціны з васількамі разыходзіліся па Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, віселі на сценах замкаў магнатаў і шляхецтва. Скажаце, усё страчана? Не, майстэрства — як птушка фенікс: згарае, але не знікае. Не верыце? Запытайце ў Галіны Васільеўны на фестывалі ў Ляскавічах!

НА ЗДЫМКУ: Галіна ТРЫФАНАВА са сваёй работай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter