Гісторыі— з цікавых выданняў вучоных

Кнігі па гісторыі стварэння беларускіх суполак, творы пісьменнікаў беларускага замежжа прадстаўлены на выставе “У сэрцы з Радзімай” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Выставу, прысвечаную беларусам замежжа, падрыхтавалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Сярод прадстаўленых на ёй выданняў — энцыклапедычны даведнік “Хто ёсць хто сярод беларусаў свету”, навукова-папулярнае выданне “Беларускае замежжа”, цікавая кніга “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”. Дарэчы, у зборніку сабраны ўспаміны 73 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пасля 1944 года апынуліся ў Аргенціне, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах свету.
Пад час адкрыцця выставы “У сэрцы з Радзімай”Кнігі па гісторыі стварэння беларускіх суполак, творы пісьменнікаў беларускага замежжа прадстаўлены на выставе “У сэрцы з Радзімай” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Выставу, прысвечаную беларусам замежжа, падрыхтавалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Сярод прадстаўленых на ёй выданняў — энцыклапедычны даведнік “Хто ёсць хто сярод беларусаў свету”, навукова-папулярнае выданне “Беларускае замежжа”, цікавая кніга “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”. Дарэчы, у зборніку сабраны ўспаміны 73 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пасля 1944 года апынуліся ў Аргенціне, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах свету.
Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць рэдкія выданні з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: матэрыялы, прысвечаныя прадстаўнікам літаратурнага аб’яднання беларусаў у Польшчы “Белавежа”, а таксама жыццю беларусаў Латвіі.
Прадстаўлены і дакументы з Першага з’езда беларусаў свету, які праходзіў у Мінску ў ліпені 1993 года, а таксама з Першага Фестывалю мастацтваў беларусаў свету.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter