У Беларусі хочуць увесці інстытут фінансавага амбудсмена

Фінансавыя спрэчкі — апошняя справа

Спосабаў вырашэння спрэчак паміж спажыўцамі фінансавых паслуг і арганізацыямі, якія іх робяць, неўзабаве пабольшае. У краіне хочуць увесці інстытут фінансавага амбудсмена. На гэтым шляху мы не пачаткоўцы, ён ужо заснаваны больш чым у 50 краінах, у тым ліку ў Расіі, Арменіі, Казахстане, так што вопыт суседзяў быў бы нам не лішнім. Над адпаведным праектам указа ў сферы абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг цяпер працуе Нацбанк.

У краіне хочуць увесці інстытут фінансавага амбудсмена.
Фото dvlcchicago.org

— Каб звярнуцца ў медыяцыю або трацейскі суд, трэба пагадненне паміж двума бакамі. Ды і разгляд спрэчкі з’яўляецца платным. А часцяком тая сума, якая аспрэчваецца, значна менш, чым выдаткі, якія панясуць удзельнікі працэсу, — тлумачыць намеснік начальніка ўпраўлення законапраектных работ і экспертызы нарматыўных прававых актаў галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Нацбанка Віталь Сарокін.

Ён расказаў пра асаблівасці новага спосабу вырашэння спрэчак. Так, мяркуецца, што Нацбанк створыць Агенцтва  ўпаўнаважанага па правах спажыўца фінансавых паслуг. Яго кіраўнік будзе вырашаць пытанні, звязаныя з фінансавымі спрэчкамі, у тым ліку прыцягваць да працэсу фінансавых арбітраў. Каб не ўзнікала сумненняў у аб’ектыўнасці і вопыце новых экспертаў, ім будуць выдавацца пасведчанні аб пацвярджэнні кваліфікацыі.

— Пры гэтым ёсць шэраг абмежаванняў. Напрыклад, сума спрэчкі, што прад’яўляецца, не павінна перавышаць 500 базавых ве-лічынь. Сёння гэта каля 6 тысяч долараў. Другі момант такі: перад зваротам да арбітра варта звярнуцца з пісьмовай прэтэнзіяй да фінансавай арганізацыі. Толькі пасля атрымання адказу ці 30-дзённага маўчання варта звяртацца ў інстытут фінансавага амбудсмена. Пры гэтым спрэчка не павінна разгля-дацца ў судзе, — пералічвае Віталь Сарокін.

Грамадзянін атрымлівае наступныя плюсы: разгляд спрэчкі хуткі, з мінімальнай колькасцю дакументаў і бясплатны, вердыкт уступае ў сілу праз 10 дзён, калі не будзе абскарджаны, і мае абавязковую сілу.

У цэлым прававое рэгуляванне абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг, на думку Нацбанка, з’яўляецца недастатковым. Зрэшты, не заўсёды і сам грамадзянін ведае пра свае правы, з-за чаго часам іх пераацэньвае. З аднаго боку, ідзе актыўная праца над павышэннем фінансавай адукаванасці сярод насельніцтва, з другога — рэгулятар працуе над стварэннем комплекснага прававога рэгулявання ў частцы абароны інтарэсаў грамадзян.

Намеснік начальніка галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Нацбанка Любоў Слабодчыкава ўводзіць у курс справы:

— Вядзецца праца над праектам закона аб абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. Мяркуецца, што ў ім будуць адлюстраваны асноўныя моманты: дэталізаваны правы спажыўца, канкрэтызаваны паўнамоцтвы дзяржорганаў, якія будуць абараняць спажыўцоў, адлюстраваны парадак іх узаема-дзеяння, тэрміны, правы і абавязкі арганізацый, якія робяць фінансавыя паслугі, і іншыя працэдурныя пытанні. Праца знахо-дзіцца на пачатковым этапе, зараз вярстаецца канцэпцыя законапраекта.

Факт


У 2016 годзе ў Нацбанк паступіла 2172 звароты ад грамадзян. Гэта менш, чым у 2015-м, на 30%. У 26% выпадкаў людзей цікавілі пытанні і нюансы крэдытавання, менш чым у 10% — банкаўскіх укладаў. Больш чым удвая знізілася колькасць пытанняў наконт банкаўскіх плацежных інструментаў, з 411 у 2015 годзе да 178 у 2016-м. Іншыя пытанні грамадзян тычыліся валютных аперацый, курсаў валют, працы мікрафінансавых арганізацый, электронных грошай і іншых.

druk@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter