Фантазіі ўражваюць незвычайнасцю

Мінскую плошчу Якуба Коласа пераўтварылі ў імправізаваную карцінную галерэю, дзе можна пазнаёміцца з палотнамі знакамітага Марка ШагалаЗа час працы паслом Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры не раз чуў, як беларусы з гонарам гавораць пра тое, што Марк Шагал доўгі час жыў і працаваў у Віцебску. Аднак дыпламат упэўнены: адной пашаны мала. “Трэба, каб творчасцю мастака цікавілася як мага больш людзей, каб ведалі яе, часцей паказвалі”, — гаварыў Мішэль Рэнеры на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Мінску. І вось да 125-гадовага юбілею мастака на мінскай плошчы Якуба Коласа ўсталявалі стэнды з рэпрадукцыямі шагалаўскіх карцін.
Ля вулічнай экспазіцыі  работ Марка ШагалаМінскую плошчу Якуба Коласа пераўтварылі ў імправізаваную карцінную галерэю, дзе можна пазнаёміцца з палотнамі знакамітага Марка Шагала
За час працы паслом Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры не раз чуў, як беларусы з гонарам гавораць пра тое, што Марк Шагал доўгі час жыў і працаваў у Віцебску. Аднак дыпламат упэўнены: адной пашаны мала. “Трэба, каб творчасцю мастака цікавілася як мага больш людзей, каб ведалі яе, часцей паказвалі”, — гаварыў Мішэль Рэнеры на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Мінску.
І вось да 125-гадовага юбілею мастака на мінскай плошчы Якуба Коласа ўсталявалі стэнды з рэпрадукцыямі шагалаўскіх карцін. Цяпер адкрыць для сябе творчасць земляка, зазірнуць у яго ўнутраны свет змогуць усе жадаючыя. Незвычайная акцыя працягнецца да канца лета.
Сярод дзевятнаццаці работ вулічнага вернісажу — вядомыя шагалаўскія “Прагулка”, “Над горадам”, “Дом у Лёзна”, “Люстэрка”. Можна не толькі пабачыць карціны ў павялічаным маштабе, але і прачытаць інфармацыю пра творы на рускай, беларускай, англійскай і французскай мовах. “Якасць работ пры павелічэнні маштабу не згубілася, — адзначае дырэктар мінскага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч. — Слайды карцін Шагала бясплатна прадаставіла Траццяцоўская галерэя, а таксама Рускі музей і музей Марка Шагала ў Віцебску”.
Так склалася, што на Радзіме мастака няма яго жывапісных работ. Аднак у Віцебскім музеі Шагала захоўваюцца больш за трыста яго графічных лістоў — друкаваная графіка, афорты, літаграфія.
А праект “Мастак і горад” дапамаглі ажыццявіць Пасольства Францыі ў Беларусі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Кацярына Аляксандрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter