Эстафету прымае Маладзечна

Стала вядомай новая культурная сталіца Беларусі
Стала вядомай новая культурная сталіца Беларусі

Сёлета гэты быў Брэст. І фотаэкспазіцыя ў брэсцкім Палацы культуры прафсаюзаў расказвае пра яскравыя моманты значных культурных падзей года. Там жа, у Палацы, прайшоў і грандыёзны гала-канцэрт з удзелам больш за 500 артыстаў. Менавіта так, масштабна і запамінальна, завяршаў Брэст 2015 год, на працягу якога горад на Бугам быў Культурнай сталіцай краіны.

Пад час святочнай імпрэзы ўручаліся дыпломы: аўтарам арыгінальных культурных праектаў і мецэнатам. Сярод лаўрэатаў — мастачка Марыя Радзько: за сацыяльны праект “Горад у асобах”, аўтар песні пра Брэст музыкант Павел Харэвіч, дырэктар гарадской бібліятэкі імя А. Пушкіна Святлана Сямашка і яе праект “Паэтычны тралейбус”, арт-дырэктар міжнароднага бард-форуму імя У. Высоцкага Тарас Юркевіч, распрацоўшчык інтэрнэт-сайта “Брэст — культурная сталіца” Алег Голас, рэжысёр першага “Берасцейскага карнавалу” Ігар Горбікаў ды іншыя.

Напрыканцы свята старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук сімвалічна перадаў эстафету мэру Маладзечна Аляксандру Яхнаўцу. Менавіта гэты горад Міншчыны будзе Культурнай сталіцай Беларусі ў 2016 годзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter