Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Вырабленая на Беларускай АЭС электраэнергія будзе запатрабаваная ў поўным аб’ёме на ўнутраным рынку

Энергіі крыніца з Астраўца

На захадзе Беларусі, пры Астраўцы  будуецца АЭС, і ў грамадстве ўзнікаюць пытанні: як будзе выкарыстоўвацца электраэнергія, там атрыманая? На пытанне БЕЛТА намеснік Міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі паведаміў, што электраэнергія з Беларускай АЭС у поўным аб’ёме будзе запатрабаваная на ўнутраным рынку.  А развіваць атамную энергетыку нам варта ў першую чаргу для зніжэння сабекошту вытворчасці электраэнергіі, а таксама дыверсіфікацыі відаў паліва, якія для таго выкарыстоўваюцца.

Калі прымалася рашэнне аб узвядзенні АЭС у Астраўцы, то экспарт электраэнергіі ў якасці асноўнай мэты гэтага праекта і не разглядаўся. Між тым, заўважыў  Вадзім Закрэўскі, з улікам патэнцыялу беларускай энергасістэмы магчымасць продажу ў будучыні электраэнергіі ў суседнія краіны таксама не выключана.

Голас Радзімы № 17 (3521), пятніца, 5 мая, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter