Несвижский замок приглашает на новую увлекательную программу

Экскурсія з музычным акцэнтам

У помніку XVI стагоддзя і сёння бурліць жыццё. Супрацоўнікі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» робяць усё для таго, каб іх госці не проста адчувалі сябе камфортна, але змаглі па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў. Вось і на жнівень распрацавалі новую захапляльную праграму з музычным акцэнтам.

Фото niasvizh.by

Кожную суботу наступнага месяца наведвальнікаў замка будуць сустракаць гукі дуды, а ў залах палаца разлівацца мелодыі флейты, фісгармоніі, піяніна... Дарэчы, у адной з галерэй аматары і музыканты змогуць падарыць сваё майстэрства ўсім навакольным — у дапамогу ім «Вольнае піяніна». І гэта яшчэ не ўсё, паведамляе niasvizh.by.

Толькі ў летні сезон ва ўнутраным дворыку палаца гасцей чакаюць спартыўна-рыцарскія спаборніцтвы, майстар-класы, выстава даспехаў і зброі. Ёсць магчымасць прайсціся экскурсійным маршрутам «Прагулкі па старадаўніх бастыёнах» — падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда, даведацца пра малавядомыя старонкі гісторыі замка, агледзець захапляльныя краявіды, зрабіць прыгожыя фотаздымкі, убачыць «Тэатральную» паляну і даведацца шмат цікавага пра тэатр Радзівілаў і старадаўнія паркі. А па нядзелях наведвальнікаў Нясвіжскага замка чакае інтэрактыўная забаўляльная праграма з квэстамі, гульнямі, музыкай, танцамі і ваеннай школай імя Мікалая Хрыстафора Радзівіла. 

Акрамя гэтага, усіх сваіх гасцей музей-запаведнік «Нясвіж» заахвочвае прыняць удзел у новым міні-квэсце «Герой-шукальнік». Задача — гуляючы па замку, знайсці патрэбны аб'ект, апублікаваць фота з ім на сваю старонку ў сацсетках або даслаць на пошту музея. Згодна з легендай, гэта дапаможа выратаваць каштоўную радзівілаўскую калекцыю ад выхадак прывідаў і знікнення. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter