Экацэнтр у вёсцы

У Багушэвічах школьнікаў выхоўваюць не толькі педагогіСтварыць экалагічны цэнтра пры Багушэвіцкай школы, што ў Бярэзінскім раёне, прапанаваў яе дырэктар Аляксандру Луста. Былі скептыкі нават сярод калег: маўляў, навошта ў вёсцы, дзе, бадай, у кожнага свой падворак, ствараць штучны куток жывой прыроды? Але ўжо сёння відавочна, што экацэнтр патрэбен і вяскоўцам, а слоган “Няхай у нас жывуць камфорт і ўтульнасць!” стаў папулярным, падтрымліваецца ў Багушэвічах канкрэтнымі справамі. Дырэктар школы ўпэўнены, што гаспадароў зямлі, патрыётаў краіны, якія любяць і цэняць прыгажосць, можна выхаваць толькі ў гармоніі з прыродай.
Экацэнтр у БагушэвічахУ Багушэвічах школьнікаў выхоўваюць не толькі педагогі
Стварыць экалагічны цэнтра пры Багушэвіцкай школы, што ў Бярэзінскім раёне, прапанаваў яе дырэктар Аляксандру Луста. Былі скептыкі нават сярод калег: маўляў, навошта ў вёсцы, дзе, бадай, у кожнага свой падворак, ствараць штучны куток жывой прыроды? Але ўжо сёння відавочна, што экацэнтр патрэбен і вяскоўцам, а слоган “Няхай у нас жывуць камфорт і ўтульнасць!” стаў папулярным, падтрымліваецца ў Багушэвічах канкрэтнымі справамі. Дырэктар школы ўпэўнены, што гаспадароў зямлі, патрыётаў краіны, якія любяць і цэняць прыгажосць, можна выхаваць толькі ў гармоніі з прыродай. Можа, крыху ўзнёсла тое гучыць, але — па-ранейшаму актуальна.
Спачатку пад кіраўніцтвам настаўніка працы Барыса Барэля стварылі невялічкі батанічны кабінет. Гэткі традыцыйны клас, але з рознымі раслінамі, у тым ліку экзатычнымі. Неслі ў клас з хат — хто што мог. Мясцовая ўлада дапамагла набыць экзатычныя расліны. І… казка ажыла! Сёння назва экацэнтр ніяк не можа адлюстраваць прыгажосць і ўтульнасць, якая створана дзякуючы сумесным намаганням вучняў і настаўнікаў. Са збана выцякае ручай, бяжыць вада ў прыгожае азярцо. Побач — маленькае балотца з жабамі і чаротам, грот са змеямі, павукамі і чарапахамі. А там на акне — фрагмент марскога дна, замест штор — карчы з павойнымі раслінамі, а ў праёме паміж вокнамі два акварыумы. У цэнтры класа невялічкі трапічны парк з папугаем і хамячкамі. Лавачкі з бярвення замест парт, сталом і крэслам настаўніка сталі кампазіцыі з дрэва. А якая прыгожая вялікая альтанка ў школьным двары! Па просьбе дзяцей спраектавалі яе так, што там можна сабрацца ўсім класам.
Разам з кіраўніком гуртка “Кельня” Барысам Барэлем хлопцы майструюць арыгінальныя кармушкі, шпакоўні і домікі для птушак: “гатэлі”, “хаткі”, “шматкватэрныя дамы”… На выставе шпакоўняў у раённым Доме культуры першае месца атрымалі птушыныя хаткі, зробленыя ў Багушэвічах. Энтузіязмам і шчырасцю школьнікі “запалілі” і дарослых: тая прыгажосць, якая нараджаецца ў школе, пераносіцца і на сельскія падворкі. На многіх ужо з’явіліся альпійскія горкі, арыгінальныя кветкавыя клумбы, незвычайныя элементы ландшафтнага дызайну.
Цяпер экацэнтр — своеасаблівы брэнд школы. І яго прыцягальнасць настолькі вялікая, што ідэя стварэння зялёных куткоў захапляе ўсіх. Ужо створаны зімовы сад на першым паверсе: там і “грузінскі куток” з вінаграднай лазой, і “пустыня” з кактусамі і вярблюдамі... Вучні цяпер самі падтрымліваюць усюды парадак і чысціню, крыху па-іншаму бачаць і адчуваюць тую рэальнасць, якая называецца: родны кут.

Пятро Лодкін
На здымку:
Экацэнтр у Багушэвічах
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter