Белтелерадиокомпания отмечает четверть века

Эфір з цеплынёй

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія была створана 5 жніўня 1994 года. Тады ў яе быў адзін тэлеканал і правадное радыё. Сёння ў яе структуры — сем тэлевізійных каналаў (галоўны інфармацыйны «Беларусь 1», сямейна-забаўляльны ­«Беларусь 2», сацыякультурны ­«Беларусь 3», рэгіянальны «Беларусь 4», які выходзіць у пяці абласцях краіны, спартыўны «Беларусь  5», «НТВ-Беларусь» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24»), пяць каналаў радыё (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, канал «Культура», радыёстанцыя «Сталіца», замежнае радыё «Беларусь» і радыёстанцыя «Радыус-FM»), а таксама пяць абласных тэлерадыёкампаній. 


Белтэлерадыёкампанія шырока прадстаўлена і ў інтэрнэце. За навінамі і праектамі можна назіраць на афіцыйным партале www.tvr.by, youtube-каналах, старонках у сацыяльных сетках. Медыяхолдынг можа ганарыцца і першым у краіне спартыўным інтэрнэт-каналам «Беларусь 5. Інтэрнэт». 

Адназначна, за 25 гадоў Белтэлерадыёкампанія стала адным з найбуйнейшых медыяхолдынгаў краін СНД і Усходняй Еўропы і працягвае ўдасканальвацца. Шмат гадоў кампанія выступае эксклюзіўным вяшчальнікам конкурсаў «Еўрабачанне» ў краіне. У яе багаты вопыт паказу спартыўных спаборніцтваў на самым высокім узроўні. За плячыма супрацоўнікаў медыяхолдынга — правядзенне міжнародных песенных фестываляў і нацыянальных тэлевізійных конкурсаў: міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне», нацыянальных адбораў дзіцячага і дарослага «Еўрабачання», міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту» і іншых.

Як паведамляе прэс-служба медыяхолдынга, 25-годдзе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі яе супрацоўнікі ўспрымаюць не толькі як агульнае свята, але і як зыходны пункт для рэалізацыі крэатыўных ідэй і арыгінальных праектаў, з якімі тэлегледачы і радыёслухачы каналаў і станцый медыяхолдынга пазнаёмяцца ўжо зусім хутка — у новым вяшчальным сезоне 2019—2020.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter