Дзецям дзяцей раскажыце...

Беларусь успамінае ахвяр Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня 1941-га... Адзін з самых доўгіх летніх дзён у каляндарным годзе. І адзін з самых горкіх у сусветнай гісторыі, які павярнуў увесь яе ход, змяніў жыццё вялікай дзяржавы, зламаў лёсы мільёнам людзей. Семдзесят два гады таму на досвітку 22 чэрвеня фашысцкая Германія парушыла дамову аб ненападзенні і пачала вайну супраць Савецкага Саюза. У 3 гадзіны 30 хвілiн часці Чырвонай арміі былі атакаваны нямецкімі войскамі на ўсім працягу граніцы — ад Балтыйскага да Чорнага мора. Першымі самы моцны варожы ўдар прынялі на сябе беларускія гарады і вёскі. Дзякуючы кадрам ваеннай кінахронікі, шматлікім даследаванням гісторыкаў, успамінам відавочцаў падзеі таго дня, здаецца, адноўлены ці не памінутна. Але нам сённяшнім усё ж цяжка нават уявіць сябе на месцы тых простых людзей, якія клаліся спаць у прадчуванні звычайнага спакойнага выхаднога дня, а назаўтра пачалася вайна. Раптам. Знянацку. Вераломна. Як жыць? Як ратавацца? Як быць далей? І ніхто тады яшчэ не ведаў, што наперадзе чакаюць 1418 доўгіх і неймаверна цяжкіх дзён і начэй. З горам і голадам, пакутамі і слязьмі, з жудаснымі выпрабаваннямі, неабарачальнымі стратамі. І — з адзінай на ўсіх вялікай надзеяй на хуткую перамогу. Па сваіх маштабах і лютасці Вялікая Айчынная вайна стала небывалай у гісторыі бітвай савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожнага трэцяга свайго жыхара страціла ў ёй Беларусь...

Беларусь успамінае ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня 1941-га... Адзін з самых доўгіх летніх дзён у каляндарным годзе. І адзін з самых горкіх у сусветнай гісторыі, які павярнуў увесь яе ход, змяніў жыццё вялікай дзяржавы, зламаў лёсы мільёнам людзей. Семдзесят два гады таму на досвітку 22 чэрвеня фашысцкая Германія парушыла дамову аб ненападзенні і пачала вайну супраць Савецкага Саюза. У 3 гадзіны 30 хвілiн часці Чырвонай арміі былі атакаваны нямецкімі войскамі на ўсім працягу граніцы — ад Балтыйскага да Чорнага мора. Першымі самы моцны варожы ўдар прынялі на сябе беларускія гарады і вёскі.

Дзякуючы кадрам ваеннай кінахронікі, шматлікім даследаванням гісторыкаў, успамінам відавочцаў падзеі таго дня, здаецца, адноўлены ці не памінутна. Але нам сённяшнім усё ж цяжка нават уявіць сябе на месцы тых простых людзей, якія клаліся спаць у прадчуванні звычайнага спакойнага выхаднога дня, а назаўтра пачалася вайна.

Раптам. Знянацку. Вераломна. Як жыць? Як ратавацца? Як быць далей?

І ніхто тады яшчэ не ведаў, што наперадзе чакаюць 1418 доўгіх і неймаверна цяжкіх дзён і начэй. З горам і голадам, пакутамі і слязьмі, з жудаснымі выпрабаваннямі, неабарачальнымі стратамі. І — з адзінай на ўсіх вялікай надзеяй на хуткую перамогу.

Па сваіх маштабах і лютасці Вялікая Айчынная вайна стала небывалай у гісторыі бітвай савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожнага трэцяга свайго жыхара страціла ў ёй Беларусь.

Жалобная дата 22 чэрвеня адзначаецца ў нашай краіне як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Ён нагадвае нам пра тых, хто загінуў у баях, хто быў закатаваны ў фашысцкай няволі, хто памёр у тыле ад голаду і нястач. Мы ўспамінаем усіх тых, хто аддаў свае жыцці, выконваючы святы абавязак абараняць ад нашэсця чужынцаў Айчыну. Каб мірна жылі мы, іх нашчадкі. Каб ніколі не ведалі, што такое вайна. Каб вечна захоўвалі памяць пра яе і пра суайчыннікаў, родных і блізкіх, якія змагаліся за свабоду Радзімы.

І як не ўзгадаць знакамітыя радкі Роберта Раждзественскага: «Детям своим расскажите о них, чтоб запомнили! Детям детей расскажите о них, чтобы тоже запомнили! Какою ценой завоевано счастье, — пожалуйста, помните!»

Мы памятаем. І нізка схіляем галовы ў мінуту маўчання...

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter