Дзень тыдня як вызначальны фактар у лёсе чалавека

Людзі, народжаныя ў чацвер, галаву носяць з гонарам і годнасцю. Не лезуць у пазыкі, лепш будуць галадаць, не распіхваюць іншых локцямі дзеля сваёй кар’еры, не чытаюць маралі. Любяць водную стыхію і, як правіла, добра плаваюць. Смачна гатуюць і любяць прымаць гасцей, добра спяваюць. Народжаныя ў чацвер — сапраўдныя сябры, клапатлівыя бацькі. Утульнасць і спакой шануюць больш за ўсё.
  • Людзі, народжаныя ў чацвер, галаву носяць з гонарам і годнасцю. Не лезуць у пазыкі, лепш будуць галадаць, не распіхваюць іншых локцямі дзеля сваёй кар’еры, не чытаюць маралі. Любяць водную стыхію і, як правіла, добра плаваюць. Смачна гатуюць і любяць прымаць гасцей, добра спяваюць. Народжаныя ў чацвер — сапраўдныя сябры, клапатлівыя бацькі. Утульнасць і спакой шануюць больш за ўсё.
  • Народжаныя ў пятніцу — добрыя, адкрытыя, творчыя людзі. Любяць музыку, літаратуру, спрабуюць пісаць самі, добра малююць, іграюць на музычных інструментах. Калі атрымліваюць добрую адукацыю, то дасягаюць пэўных вышынь. Яны здольныя  на гераічныя ўчынкі, але больш за ўсё ў іх развіта пачуццё спачування да слабых і бездапаможных.
  • Народжаныя ў суботу меланхалічныя, трошкі бурклівыя, аднак пасля выплеску гневу стараюцца хутчэй загладзіць сваю віну. Яны лічаць сябе вельмі разумнымі, таму  рэдка слухаюць чужыя парады. Да старасці выглядаюць стройнымі, нават сухарлявымі, раўнадушныя да ўбораў. Сцвярджаюць, што не ў адзенні шчасце.
  • Пра чалавека, які нарадзіўся ў нядзелю, гавораць, што ў яго моцны анёл-ахоўнік.  Таму  сярод   наро-джаных у нядзелю шмат людзей са шчаслівым лёсам. Сярод іх больш за ўсё начальнікаў, навукоўцаў, палкаводцаў, музыкаў, мастакоў. Ім вераць, на іх спадзяюцца, ім ахвотна пазычаюць, даруюць любыя правіннасці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter