Дзе духоўнасць, там і моц

Прыхільнасць да традыцый і маральнасці дапамагае Беларусі пераадольваць эканамічныя цяжкасці. Пра гэта заявіў 8 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва за 2009 год. Па традыцыі гэта мерапрыемства праходзіць у калядныя дні. Як адзначыў Прэзідэнт, гэта час не толькі весялосці і віншаванняў, але і глыбокіх роздумаў: з чым прыйшлі да вялікага свята, як пражылі мінулы год?
Прыхільнасць да традыцый і маральнасці дапамагае Беларусі пераадольваць эканамічныя цяжкасці. Пра гэта заявіў 8 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва за 2009 год.
Па традыцыі гэта мерапрыемства праходзіць у калядныя дні. Як адзначыў Прэзідэнт, гэта час не толькі весялосці і віншаванняў, але і глыбокіх роздумаў: з чым прыйшлі да вялікага свята, як пражылі мінулы год?
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што леташні вопыт з усёй відавочнасцю паказаў: менавіта тыя краіны, якія стаяць на варце сваёй незалежнасці і духоўнай самабытнасці, лягчэй спраўляюцца з эканамічнымі праблемамі. “Нам дапамагаюць выстаяць лепшыя рысы нацыянальнага характару, прыхільнасць да традыцый і апора на шматвяковую гісторыю, — сказаў ён. — Выклікам сучаснай цывілізацыі можа супрацьстаяць толькі духоўна моцная асоба”.
Прэзідэнт Беларусі лічыць сімвалічным, што дасягненні ў галіне культуры ацэньваюцца ў калядныя дні, паколькі сама атмасфера гэтага свята “дапамагае ўзвысіцца над будзённай мітуснёй, набыць апору ў хрысціянскай мудрасці”.
Кіраўнік дзяржавы ўручыў пяць прэмій “За духоўнае адраджэнне”: архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху, аўтарскаму калектыву Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (за стварэнне дакументальнага серыяла “Зямля беларуская”), калектыву Бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс”, калектыву Выдавецтва Беларускага экзархата (за выпуск факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля), трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы Гомельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў “Лідэр” Уладзіміру Кацуру, які дабіўся значных поспехаў у сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў.
Прэзідэнт таксама ўручыў дзесяць спецыяльных прэмій дзеячам нацыянальнай культуры і мастацтва. Ён пажадаў усім лаўрэатам, каб гэтыя прэміі сталі стымулам для далейшага прафесійнага росту і ўдасканалення.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter