Новые инвестпроекты и создание Совета по иностранным инвестициям: Премьер-министр провел в Лондоне переговоры с руководством ЕБРР

Дыялог з зачынам на будучыню

Другі дзень рабочага візіту Прэм’ер-міністра Сяргея Румаса ў Вялікабрытанію адзначыўся важнымі перамовамі. Ключавой стала сустрэча з першым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Юргенам Рыгтэрынкам. Банк — найбуйнейшы інстытуцыянальны інвестар у эканоміку нашай краіны. З 1992 года ён уклаў амаль 2,46 млрд еўра ў 114 праектаў у розных галінах. А сёлета аб’ём інвестыцый можа перавысіць 360 млн еўра. Урад і ЕБРР рыхтуюцца да падпісання шэрагу новых пагадненняў у сферы транспарту, ЖКГ і энергаэфектыўнасці.

Сяргей Румас на сустрэчы з Юргенам Рыгтэрынкам: «Iнвестыцыi ЕБРР у эканомiку Беларусi ў гэтым годзе могуць перавысіць 360 млн еўра».
Фота БЕЛТА

Сяргей Румас адзначыў: гатоўнасць бакоў да раўна-праўнага дыялога стала залогам поспеху ўзаемадзеяння:

— Мы зацікаўлены ў далейшым нарошчванні інвестыцый ЕБРР, прычым як у дзяржаўны, так і ў прыватны сектар. Мы напярэдадні абмяркоўвалі з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію, што павінны разам папрацаваць над тым, каб планку мінулага года перасягнуць. У нас ёсць усе магчымасці пры добрай, зладжанай працы перавысіць аб’ём у 360 млн еўра.

У прыватнасці, каля 15,5 млн еўра крэдыту банка плануецца прыцягнуць у 2019—2021 гадах для фінансавання інвестыцыйнага праекта «Чыстая вада Віцебскай вобласці». Пагадненне падпісана па выніках перамоў. Сродкі пазыкі прафінансуюць інвестыцыйную праграму «Віцебскаблводаканала», якая дазволіць прывесці якасць пітной вады ў адпаведнасць са стандартамі ЕС і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Новыя станцыі па выдаленні залішняга жалеза з пітной вады будуць устаноўлены ў 80 населеных пунктах да канца 2022 года. Крэдытныя рэсурсы прыцягваюцца тэрмінам на 15 гадоў.

Таксама пры садзейнічанні банка неўзабаве запрацуе Савет па замежных інвестыцыях. Падпісаны адпаведны мемарандум. У склад савета змогуць увайсці як прадстаўнікі дзяржорганаў краіны, так і міжнароднай інвестарскай супольнасці. Пры спрыяльных умовах і вырашэнні ўсіх працэдурных момантаў першае пасяджэнне савета можа прайсці да канца года.

Яшчэ адзін падпісаны ў Лондане мемарандум тычыцца перадпрыватызацыйнага садзейнічання для ААТ «Віцебскдрэў». ЕБРР распрацуе меры па павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці прадпрыемства.

Дакументы для краіны важныя — яны як пацвярджэнне намераў далейшага пашырэння супрацоўніцтва. Пра гэта Сяргей Румас напісаў у кнізе ганаровых гасцей Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Ён падкрэсліў: Беларусь сур’ёзна нацэлена на далейшае пашырэнне шматпланавага ўзаемадзеяння і разлічвае на дасягненне сумесных амбіцыйных мэт.

Аб новых напрамках супра-цоўніцтва гаварыў Прэм’ер-міністр і з брытанскім істэблішментам. У прыватнасці, Сяргей Румас сустрэўся з міністрам замежных спраў Джэрэмі Хантам, які, дарэчы, лічыцца адным з галоўных кандыдатаў у пераемнікі Тэрэзы Мэй на пасаду лідара Кансерватыўнай партыі і прэм’ер-міністра. Паглыбленне ўзаемадзеяння паміж краінамі кіраўнік беларускага Урада абмеркаваў з міністрам па гандлёвай палітыцы міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Джорджам Холінгберы.

Завяршыўся рабочы візіт Сяргея Румаса ў Вяліка-брытанію сустрэчай з кіраўніцтвам фінансава-банкаў-скай групы «Сіці».

sichevich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter