Два дні ў маі

Праз Беларусь прайшоў маршрут патрыятычнай акцыі “Поезд Памяти”, якая пачалася ў расійскім Калінінградзе

Моладзь і ветэраны прыбылі ў Беларусь з прыбалтыйскага Калінінграда. Дарэчы, у ліку мужных савецкіх воінаў, што ўзялі “непрыступны горад” пад час Кёнігсбергскай аперацыі ў красавіку 1945-га, былі і тысячы беларусаў. І цяпер у горадзе ёсць беларуская дыяспара. “У сераду, 17 мая, у Мінску ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “Поезд Памяти” прымуць удзел у памятным мітынгу з ускладаннем кветак”, — напісала ў рэдакцыю на пачатку месяца прэс-сакратар Агенцтва па справах моладзі Калінінградскай вобласці Кацярына Аржанава. І адразу ж пасля мітынгу ў СМІ, інфармагенцтвах з’явіліся рэпартажы, здымкі з месца падзеі ля манумента “Мінск — горад-герой”.

Удзельнікі акцыі “Поезд Памяти”, прысвечанай 72-й гадавіне Перамогі, рухаліся па маршруце Калінінград — Бранск — Мінск — Калінінград. Яны два дні знаёміліся з месцамі баявой славы Беларусі. Наведалі мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Курган Славы” і “Трасцянец”, помнік “Яма”, гістарычна-культурны комплекс непадалёк ад Мінска. Госці Беларусі сустракаліся з моладдзю, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Акцыя “Поезд Памяти” прайшла ў 11-ы раз. Пасажырамі цягніка сталі ветэраны, школьнікі, кадэты, пераможцы конкурсаў і алімпіяд — усяго каля паўтысячы чалавек.

Голас Радзімы № 19 (3523), чацвер, 25 мая, 2017 у PDF

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости