Душа дзiцяцi такая чуйная

Кiрыл з’явiўся ў гарадскiм сацыяльным прытулку нядаўна. Пяць гадоў яму. Але, вiдаць, ужо пазнаў нямала... Бо ў сям’i былi вечныя разборкi, п’янкi. Мама толькi аднойчы i завiтала ў прытулак, паплакала — i яе след прастыў...

Калi  да  яе  з  дабром — абавязкова  адгукнецца

Кiрыл з’явiўся ў гарадскiм сацыяльным прытулку нядаўна. Пяць гадоў яму. Але, вiдаць, ужо пазнаў нямала... Бо ў сям’i былi вечныя разборкi, п’янкi. Мама толькi аднойчы i завiтала ў прытулак, паплакала — i яе след прастыў... А хлапчаняцi хочацца спагады, ласкi: “Марыя Эдуардаўна, я буду вашым сыночкам”, — лашчыцца Кiрыл да выхавальнiцы. 

...Малыя заўсёды рады яго з’яўленню: “Дзядзечка Мiша, дзя-дзечка!..” Нядаўна Мiхаiл Сiдаравiч Кавалевiч, якi працуе намеснiкам старшынi гарвыканкома, удачарыў дзвюх сястрычак, якiя засталiся без апекi. 

— Гэта не адзiны прыклад высакародства нашых землякоў, — расказвае дырэктар сацыяльнага прытулку Уладзiмiр Кавалеўскi. – За мiнулы год шасцярых выхаванцаў узялi ў дамы сямейнага тыпу, пецярых – у прыёмныя сем’i, дванаццаць – у апякунскiя. Людзей, якiя выказваюць жаданне ўсынавiць малых, мы гатовы прыняць у любы час. Для нас самы радасны момант, калi дзiця набывае новую сям’ю. 

Выхавальнiца спецшколы-iнтэрната Марына Сянькевiч бярэ на выхадныя сваiх падапечных дадому. Гэтак жа робiць i яе калега Святлана Сахоўская. 

Жыхар вёскi Шчаткава запрашае ў свой дом дзяцей-сiрот на час школьных канiкулаў. Побач з домам – рака, маляўнiчыя краявiды. 

Пра iнiцыятыву Мiкалая Трафiмовiча, якi працуе старшым майстрам вытворчага аб’яднання “Белшына” i з уласных сродкаў  дзесяцi лепшым навучэнцам школы-iнтэрната выдае прэмii, я ўжо пiсаў. У самога Мiкалая Iванавiча дзве дачкi растуць. Грошы ў доме не лiшнiя. Але на сямейнай нарадзе вырашылi: не абяднеем... 

Нядаўна аддзел адукацыi Першамайскага раёна Бабруйска правёў сацыялагiчнае апытанне, у якiм прынялi ўдзел 400 чалавек: дзяржаўныя служачыя, педагогi, медыкi, работнiкi другiх прафесiй. Дык вось, па словах iнспектара па ахове дзяцiнства Валянцiны Лiхачовай, 50 працэнтаў апытаных лiчаць: дзецям найперш патрэбны нармальныя клапатлiвыя бацькi. Многiя пры гэтым на першы план вынеслi матэрыяльны дастатак. Але i тыя, i другiя выказалi думку, што людзi баяцца браць дзяцей на выхаванне з-за апаскi, што дрэнная спадчыннасць можа праявiцца ў будучым. 

На думку дырэктара прытулку Кавалеўскага, не спадчыннасць, а асяроддзе, навучанне i выхаванне адыгрываюць галоўную ролю. 

А вось што думае Наталля Салодкая, выхавальнiца дзiцячага дома сямейнага тыпу: 

— Зараз у нашай сям’i восем прыёмных дзяцей. Добразычлiвая атмасфера ўзя-ла сваё: хлопчыкi i дзяўчынкi з задавальненнем наведваюць розныя гурткi, музычную школу, добра вучацца. А мы дапамагаем iм раскрыць iх лепшыя якасцi i як мага часцей гаворым: мой добры, мой любы... Душа дзiцяцi вельмi чуйная. Калi да яе з дабром, яна абавязкова адгукнецца... 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter