Душа адкрыта для сяброў

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт паспрыяў таму, што ў Астане, у Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Льва Гумілёва, адкрыўся Цэнтр мовы і культуры БеларусіНаладжванню культурных стасункаў паміж Беларуссю і Казахстанам, як вядома, нямала паспрыяла прысутнасць нашых суайчыннікаў-інтэлігентаў у стэпе: воляй лёсу яны аказалаліся там яшчэ пасля паўстання 1830-31 года. Сярод іх быў і ўраджэнец Нясвіжа, вядомы этнограф Адольф Янушкевіч — ён першым апісаў побыт казахаў, іх культурныя звычаі. Цяпер імем сына Беларусі названа адна з вуліц Астаны. Сімвалічна, што на ёй цяпер знаходзяцца і некаторыя будынкі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Льва Гумілёва ў Астане, дзе нядаўна адкрыўся, як казалі ўдзельнікі ўрачыстасці, куток Беларусі ў Казахстане.
Цэнтр мовы і культуры Беларусі ў Астане адкрываўся ўрачыстаБеларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт паспрыяў таму, што ў Астане, у Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Льва Гумілёва, адкрыўся Цэнтр мовы і культуры Беларусі
Наладжванню культурных стасункаў паміж Беларуссю і Казахстанам, як вядома, нямала паспрыяла прысутнасць нашых суайчыннікаў-інтэлігентаў у стэпе: воляй лёсу яны аказалаліся там яшчэ пасля паўстання 1830-31 года. Сярод іх быў і ўраджэнец Нясвіжа, вядомы этнограф Адольф Янушкевіч — ён першым апісаў побыт казахаў, іх культурныя звычаі. Цяпер імем сына Беларусі названа адна з вуліц Астаны. Сімвалічна, што на ёй цяпер знаходзяцца і некаторыя будынкі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Льва Гумілёва ў Астане, дзе нядаўна адкрыўся, як казалі ўдзельнікі ўрачыстасці, куток Беларусі ў Казахстане.
Сама ж урачыстасць адбылася, калі на пачатку лістапада Казахстан наведвала вялікая дэлегацыя з Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. А сімвалічную чырвоную стужку ля ўваходу ў Цэнтр перарэзалі віцэ-міністр адукацыі і навукі Казахстана Мурат Арынханаў і намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук. Прадстаўнік Казахстана падкрэсліў: гэта яркі, незабыўны дзень у гісторыі Казахстана, універсітэта. Ужо 20 гадоў нашы дзяржавы маюць дыпламатычныя сяброўскія стасункі. Ён нагадаў, што сёлета ў маі ў Мінску, у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адкрыты Цэнтр Абая — Цэнтр казахскай мовы і культуры. Працягам добрай справы і стала адкрыццё ў Астане Цэнтра мовы і культуры Беларусі.
Аляксандр Жук нагадаў, што культурныя кантакты аблягчаць наладжванне стасункаў у іншых сферах супрацоўніцтва і выказаў надзею, што Цэнтр мовы і культуры Беларусі ў Астане такому ўзаемадзеянню паспрыяе.
Лялькі прыехалі ў Астану з МінскаВядома ж, добрыя перспектывы мае супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай галіне. Даўнія кантакты паміж Казахстанам і Беларуссю пашыраюцца у сферы прамысловасці, гандлю, навукі, адукацыі. Як прыклад удалага супрацоўніцтва Аляксандр Жук згадаў такі інавацыйны праект, як Навукова-адукацыйны кансорцыум паміж універсітэтамі Беларусі і Казахстана. Кансорцыум створаны летась, а рэалізуецца ўжо 8 праектаў на суму больш за 125 тысяч долараў. Дарэчы, 8-9 лістапада ў Астане праходзіла другое пасяджэнне сумеснай Рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці міждзяржаўнага кансорцыума. Абмеркаваны шэраг пытанняў, намечаны перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва. У праватнасці, для развіцця кантактаў прызнана важным праводзіць больш сумесных канферэнцый, семінараў, форумаў. Было разгледжана каля 100 новых навукова-інавацыйных праектаў. А ўніверсітэты і навуковыя арганізацыі — гэта эфектыўныя лакаматывы эканамічнага развіцця.
Сяброўства моцнае тады, калі людзі лепш ведаюць адзін аднаго. “Мы сёння даем магчымасць нашым казахстанскім сябрам дакрануцца да гісторыі, культуры, традыцый і звычаяў беларускага народа, а значыць — лепш зразумець і беларускую душу”, — казаў на адкрыцці цэнтра Аляксандр Жук. У Астане створаны адметны куток Беларусі. Там размешчаны партрэты беларускіх пісьменнікаў-класікаў, кнігі, кераміка, вырабы з саломкі, лёну, сувеніры... Многае, чым спрадвеку беларусы славіліся, прадстаўлена ў экспазіцыі. І нават беларускі каравай на адкрыццё цэнтра спецыяльна быў прывезены з Мінска.
А якое дачыненне да культурнага праекта мае БНТУ? Дырэктар міжнароднага студэнцкага цэнтра ўніверсітэта Ала Маеўская патлумачыла: дзякуючы намаганням яго супрацоўнікаў стваралася экспазіцыя. Напрыклад, прыгожыя лялькі былі зроблены майстрамі з універсітэцкага Цэнтра этнаграфіі, фальклору і рамёстваў. І прадстаўнікі іншых беларускіх вну прывозілі падарункі ў Астану — яны цяпер упрыгожылі экспазіцыю.

Іван Ждановіч
На здымках:
Цэнтр мовы і культуры Беларусі ў Астане адкрываўся ўрачыста
Лялькі прыехалі ў Астану з Мінска
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter