Дрыбінскія валёнкі — са знакам якасці

Пытае люты, ці добра абуты — кажуць у народзе. Таму, нягледзячы на глабальнае пацяпленне клімату, і паважаюць па-ранейшаму на Беларусі майстроў-шапавалаўКалі ціснуць маразы, то і модніцы-гараджанкі спяшаюцца набыць цёплыя валёнкі. І я маю такі абутак: цёплы, зручны, стыльны. У іх можна не толькі гуляць па парку ці лесе, але і ў штодзённасці быць, што называецца, на вышыні. Але дзе купіць натуральныя, зробленыя з душой валёнкі? У Дрыбінскім раёне Магілёўшчыне.
Майстар-клас ад шапавала Уладзіміра АсіпоўскагаПытае люты, ці добра абуты — кажуць у народзе. Таму, нягледзячы на глабальнае пацяпленне клімату, і паважаюць па-ранейшаму на Беларусі майстроў-шапавалаў
Калі ціснуць маразы, то і модніцы-гараджанкі спяшаюцца набыць цёплыя валёнкі. І я маю такі абутак: цёплы, зручны, стыльны. У іх можна не толькі гуляць па парку ці лесе, але і ў штодзённасці быць, што называецца, на вышыні. Але дзе купіць натуральныя, зробленыя з душой валёнкі? У Дрыбінскім раёне Магілёўшчыне.
Адкуль там шапавалы? Паводле адной з версій, рамяству беларускія сяляне навучыліся ў Ніжагародскай губерні, куды іх спецыяльна адпраўляў тагачасны ўладальнік аднаго з мясцовых маёнткаў. Яшчэ кажуць, што шапавальства “само паўстала” ад патрэбы і галечы, зараблялі людзі на жыццё гэтым рамяством: рабілі валёнкі, шапкі і рукавіцы. Сыходзілі на заробкі. Бралі ўмельцы свае няхітрыя прылады, хадзілі па вёсках і па замове рабілі валёнкі. Спыняліся ў нечай хаце, дзе іх кармілі, давалі жыллё і воўну. Зручна: ёсць з чым працаваць, дах над галавой, харчы. Каб трымаць тонкасці справы ў сакрэце, шапавалы прыдумалі “катрушніцкі лемезень” — мову, у якой каля 1000 слоў, ёй і карысталіся. Хадзілі на заробкі і на Украіну, у Расію. А ў Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі кажуць: нехта з мясцовых шапавалаў дабраўся і да Амерыкі.
Сёння ў рамяства ёсць прадаўжальнікі, сярод іх 44-гадовы Уладзімір Асіпоўскі з вёскі Пакуцце Дрыбінскага раёна: у шапавальстве ён амаль траццаць гадоў. “Я родам з невялікай вёскі на Віцебшчыне. — расказвае майстар. — Калі мне было гадоў дзесяць, да нас завітаў шапавал Еўдакім Агароднікаў. Пасяліўся ў нашай хаце і валяў валёнкі. Воўны было дастаткова: мама трымала 30 авечак. Так і працаваў ён у нас гадоў шэсць, маю маму навучыў сваім сакрэтам”. Ад маці, майстра і Уладзімір шапавальству навучыўся.
Майстар кажа: попыт на валёнкі перавышае прапанову. Сам ён абувае каля сотні чалавек за год, заказы атрымлівае і з замежжа. У 2005-м на базе Дрыбінскага раённага гістарычна-этнаграфічнага музея створана аб’яднанне “Шапавал”, дзе майстры перадаюць сакрэты маладым.
Па выніках работы за 2012 год калектыў музея ў Дрыбіне адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Майстар-клас ад шапавала Уладзіміра Асіпоўскага
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter