Дружба сцiрае адлегласцi

У карпункт «Р» патэлефанаваў намеснiк старшынi Чачэрскага райвыканкома Пётр Несцяровiч: «Хацелася б, каб шаноўная «Рэспублiка» расказала пра нашы добрыя стасункi з суседзямi-расiянамi»

У карпункт «Р» патэлефанаваў намеснiк старшынi Чачэрскага райвыканкома Пётр Несцяровiч: «Хацелася б, каб шаноўная «Рэспублiка» расказала пра нашы добрыя стасункi з суседзямi-расiянамi. Умацаванне iх, якое асаблiва праяўляецца на працягу апошнiх гадоў, пераконвае нас у тым, што для дружбы i адкрытых чалавечых зносiн не страшныя нiякiя перашкоды...»

Нядаўна дэлегацыi Палескай i Гур’еўскай адмiнiстрацыйных акруг Калiнiнградскай вобласцi прынялi ўдзел у святкаваннi Дня незалежнасцi Беларусi ў Чачэрску. Разам з прадстаўнiкамi Краснагорскага раёна Бранскай вобласцi, Кулiкоўскага раёна, што на Чарнiгаўшчыне, у днi вiзiту госцi наведалi некалькi мясцовых прадпрыемстваў Чачэрска, школы, сацыяльны прытулак, правялi перамовы з кiраўнiкамi раёна аб напрамках далейшага паглыблення супрацоўнiцтва. Выдатным дапаўненнем да афiцыйнай праграмы стала цудоўнае выступленне лаўрэата мiжнароднага конкурсу «Бурштынавыя россыпы Расii» сама­дзейнага калектыву з Палеска «Родныя напевы». 

— Чарговым крокам да ўмацавання нашых сувязей, — распавядае галоўны спецыялiст Чачэрскага раённага аддзела адукацыi Вольга Лапiцкая, — стала нядаўняе запрашэнне на летнi адпачынак у Калiнiнградскую вобласць  групы школьнiкаў з нашага раёна. Вось ужо другi тыдзень адзiнаццаць хлопчыкаў i дзяўчынак на чале з настаўнiкамi гiсторыi гарад­ской школы № 1 Наталляй Сёмчанка i Сяргеем Перавознiкавым змястоўна праводзяць вольны час са сваiмi расiйскiмi аднагодкамi ў летнiм лагеры пасёлка Славянскае, што  недалёка ад адмiнiстрацыйнага цэнтра Палеска. У пiсьмах i тэлефанаваннях дамоў юныя жыхары Чачэрска распавядаюць пра цёплы прыём iх групы  главой Палескай адмiнiстрацыйнай акругi Мiкалаем Шаёўка, захапляючых экскурсiях на знакамiтую Курш­скую касу, дзе некалi здымаўся фiльм «Доўгая дарога ў дзюнах», i старажытнае паселiшча, пра незабыўныя адчуваннi, што выклi­кала ў iх сузiранне развядзення мастоў на рацэ Дзейне... I яшчэ  ўсхвалявана расказваюць пра дружбу, якая ўжо аб’яднала большасць чачэрскiх дзяцей з iх расiй­скiмi сябрамi. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter