Найти и сохранить: в Гродно заработал единственный в стране Центр исследований и реставрации

Другое нараджэнне артэфактаў

У Гродне з’явiўся адзiны ў краiне Цэнтр даследаванняў i рэстаўрацыi: спецыялiсты Гродзенскага дзяржаўнага гiсторыка-археалагiчнага музея пераехалi ў асобны будынак у цэнтры горада. Зараз там поўным ходам iдзе рамонт, закупляецца абсталяванне для далейшых даследаванняў. Усё гэта ў значнай ступенi паўплывае на якасны стан музейных экспазiцый i выстаў, павысiць прывабнасць музея, зробiць разнастайнымi яго культурныя мерапрыемствы. У планах распрацоўшчыкаў праекта — сумесныя экспазiцыi артэфактаў, якiя прайшлi рэстаўрацыю ў Гродне i Беластоку.

«Неабходнасць у стварэнні Цэнтра рэстаўрацыi музейных прадметаў наспела даўно».

Майстры высокага ўзроўню


Старажытны будынак у самым цэнтры Гродна непадалёк ад парку iмя Жылiбера на вулiцы Акадэмiчнай быў перададзены гiсторыка-археалагiчнаму музею вясной гэтага года. Раней тут размяшчалася адно з падраздзяленняў МНС. Ратавальнiкi даўно пераехалi, i ў хуткiм часе кабiнеты трохпавярховай пабудовы XIX стагоддзя ператворацца ў сучасныя майстэрнi рэстаўратараў.

— Неабходнасць у стварэнні Цэнтра рэстаўрацыi музейных прадметаў наспела даўно, — распавёў дырэктар гiсторыка-археалагiчнага музея Юрый Кiтурка— Толькi ў нашых фондах сёння больш за 190 тысяч прадметаў, i каля 15 тысяч патрабуюць умяшання рэстаўратараў. У Гродзенскiм гiсторыка-археалагiчным музеi тры залы, дзе можна ўбачыць разнастайныя каштоўнасцi: у адным сабраны абразы, у другiм — прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у трэцiм — жывапiс. Непаўторная калекцыя абразоў займае невялiкую залу i называецца «Сакральнае мастацтва». Усяго тут прадстаўлена 105 экспанатаў, сярод якiх абраз ХIХ стагоддзя «Уваскрэсенне — сашэсце ў пекла» з пяццю выявамi Хрыста ў цэнтральнай частцы i сюжэтамi галоўных хрысцiянскiх святаў на васямнаццацi клеймах. На самай справе ў запаснiках гродзенскага музея захоўваецца каля трох тысяч абразоў, больш за 900 карцiн, амаль дзве тысячы прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Усе яны патрапiлi сюды ў 90-х i нулявых гадах мiнулага стагоддзя.


Мастакi-рэстаўратары i раней працавалi пры музеi, але з пераездам у прасторны будынак быў створаны спецыяльны аддзел.

— На гэты момант у нас працуюць пяць рэстаўратараў, ёсць вакантнае месца таксiдэрмiста. Справа ў тым, што ў нашым музеi нямала пудзiлаў жывёл Гродзенскага рэгiёна, многiм з якiх па 80—100 гадоў. Пакуль штат пашыраць не плануем, хоць працы нямала. Ды i знайсцi рэстаўратараў пэўнага ўзроўню не так проста. Нашы майстры рэстаўрыруюць маляўнiчыя палотны, iконы, вырабы з керамiкi, дрэва i металу.

Папулярызацыя спадчыны

Сiмвалiчна, што майстэрнi размесцяцца ў будынку, якi i сам з’яўляецца гiстарычнай каштоўнасцю. Яго фасад упрыгожвае шыльда «Гiсторыка-культурная каштоўнасць».

— З 1 сакавiка 2020 года Гродзенскi гiсторыка-археалагiчны музей разам з Падляшскiм музеем у Беластоку пачалi рэалiзацыю праекта мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi «Будаўнiцтва рэгiянальных цэнтраў па даследаваннi i захаваннi помнiкаў» у рамках тэматычнай мэты «Спадчына» Праграмы трансгранiчнага супрацоўнiцтва «Польшча — Беларусь — Украiна 2014—2020», — удакладняе дэталi дырэктар музея. — Праект накiраваны на стварэнне па абодва бакi мяжы двух аналагiчных цэнтраў даследаванняў i захавання аб’ектаў гiстарычнай i культурнай спадчыны. Агульны бюджэт праекта складае больш за 1 мiльён 340 тысяч еўра, бюджэт беларускага боку — 550 тысяч еўра.

На гэтыя сродкi прадугледжана правядзенне рамонту двух будынкаў для размяшчэння Цэнтра даследаванняў i рэстаўрацыi ў Гродне. Для яго функцыянавання запланавана закупка спецыялiзаванага рэстаўрацыйнага абсталявання, аўтамабiля з клiмат-камерай для транспарцiроўкi прадметаў музейнага значэння, стварэнне ўмоў для партнёрскага супрацоўнiцтва: навучання, майстар-класаў, канферэнцый. На сайце музея з часам будзе створана электронная база прадметаў, якiя прайшлi рэстаўрацыю i дыгiталiзацыю, з мэтай папулярызацыi гiстарычнай i культурнай спадчыны.

На сайце музея з часам будзе створана электронная база прадметаў, якiя прайшлi рэстаўрацыю.

Вакуумны стол i фумiгацыйныя камеры

Мэта праекта — захаванне матэрыяльнай культурнай i гiстарычнай спадчыны па абодва бакi мяжы. Стварэнне практычна аналагiчных цэнтраў даследаванняў i захавання артэфактаў пры Падляшскiм музеі i Гродзенскiм гiсторыка-археала-гiчным будзе спрыяць правядзенню своечасовых мерапрыемстваў па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў i iншых гiстарычных каштоўнасцей.

— Сам будынак у даволi добрым стане, у рамонце маюць патрэбу ўнутраныя памяшканнi, — кажа Юрый Кiтурка. — Ёсць пакоi, якiя захоўваюць архiтэктурныя асаблiвасцi i дэталi пачатку мiнулага стагоддзя. У адным з iх захаваўся старадаўнi камiн. Сёння ён, безумоўна, не дзейнiчае, але ўпрыгожыць iнтэр’ер будучага пакоя адпачынку для рэстаўратараў. Паралельна з правядзеннем рамонтных работ iдзе пошук i закупка неабходнага абсталявання. Плануем набыць фумiгацыйныя камеры, патрэбныя для абеззаражвання старых кнiг, папер, драўляных прадметаў. Для рэстаўрацыi жывапiсу неабходны спецыяльны вакуумны стол для выраўноўвання i рэстаўрацыi старых палотнаў.

Мэта праекта — захаванне матэрыяльнай, культурнай i гiстарычнай спадчыны па абодва бакi мяжы.

— Нашы майстры з нецярпеннем чакаюць новае абсталяванне для працы, — уводзiць у курс справы суразмоўца. — У iх распараджэннi будуць новыя мiкраскопы, лямпы, камп’ютары, сталы. Вядзецца вялiкая праца з артэфактамi, знойдзенымi падчас раскопак пры рэканструкцыi Старога замка. Будучая экспазiцыя будзе дапоўнена новымi экспанатамі, знойдзенымi пры першым этапе рэканструкцыi. Iх выяўлена больш за тры тысячы. Чакаць свайго часу яны будуць аж да трэцяй чаргi рэстаўрацыi, калi для абедзвюх цэркваў, Верхняй i Нiжняй, падрыхтуюць павiльён.

Музейныя работнiкi задаволены праектам, хоць давялося прайсцi даволi доўгi працэс падрыхтоўкi i ўзгадненняў. Цэнтр даследаванняў i рэстаўрацыi гатовы дапамагаць i iншым музеям рэгiёна.

kondratsieva@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter