Дом культуры i каток

Невялiкi Глуск актыўна развiваецца, нарошчвае свой патэнцыял

Невялiкi Глуск актыўна развiваецца, нарошчвае свой патэнцыял

Чым менш населены пункт, тым ён больш утульны. I Глуск, якi ў апошнi час актыўна развiваецца, таму пацверджанне. Упрыгожаныя адрамантаваныя будынкi, клумбы, фантан, якi радуе дарослых i дзяцей цэлы дзень, мясцовы рынак, якi смела працiснуўся памiж кiнатэатрам «Арыён» i унiверсамам, — горад на вачах становiцца больш прывабным. Асаблiва прапаную звярнуць увагу на Алею Герояў, якую адкрывае бюст двойчы Героя Савецкага Саюза танкiста Шутава. А як прыемна прайсцiся па цэнтральным парку, са ствалоў старых дрэў якога глядзяць выявы старажытных воiнаў, птушак, звяроў. Але не толькi чысцiнёй i ўтульнасцю прываблiвае Глуск. Мясцовы цэх замарозкi ягад i грыбоў, уведзены ў мiнулым годзе, не толькi забяспечвае рабочымi месцамi, але i перабудоўвае сыравiнную базу i нарыхтоўчую сетку раёна. У мiнулым годзе на прадпрыемстве перапрацавалi 600 тон ягад i грыбоў, у гэтым аб’ём павялiчыцца на трэць. Сёлета плануецца ўвесцi замарозку бульбы i гароднiны. «Глускае лукошка» з задавальненнем разыходзiцца не толькi сярод суайчыннiкаў, але i за мяжой. Жыццё не стаiць на месцы.

— Сёлета плануем узвесцi ўдвая больш жылля, — падзялiўся планамi Аляксандр Багель, старшыня Глускага райвыканкама. — Крыху пазней будуць будавацца Дом культуры i крыты каток на 300 месцаў. Увогуле, праграма развiцця нашага горада ўключае некалькi дзесяткаў пунктаў, найважнейшыя з якiх, вядома, тычацца сацыяльнай сферы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter