Добры прыклад

Пра сяброўскі юбілей, творчае супрацоўніцтва і культурны дыялогУсім, хто ў апошнія шэсць гадоў атрымлівае “Голас Радзімы” па пошце ці хоць аднойчы купляў газету ў кіёску, добра вядома: з англамоўным штотыднёвікам “The Minsk Times” у нас надзвычай цесныя стасункі. З друкарні выданні выходзяць адным 16-старонкавым блокам. У яго сарцавіне і жыве наша газета. Многім падказваем, каб шукалі ў кіёску “The Minsk Times” — а там і “Голас…” недалёка.
Пра сяброўскі юбілей, творчае супрацоўніцтва і культурны дыялог
Усім, хто ў апошнія шэсць гадоў атрымлівае “Голас Радзімы” па пошце ці хоць аднойчы купляў газету ў кіёску, добра вядома: з англамоўным штотыднёвікам “The Minsk Times” у нас надзвычай цесныя стасункі. З друкарні выданні выходзяць адным 16-старонкавым блокам. У яго сарцавіне і жыве наша газета. Многім падказваем, каб шукалі ў кіёску “The Minsk Times” — а там і “Голас…” недалёка.
У лютым споўнілася 10 гадоў выданню-партнёру. Віншуем усіх калег, што робяць “The Minsk Times”! Штотыднёвік ярка, цікава, па-сучаснаму смела расказвае англамоўным чытачам пра навіны ў Беларусі і за мяжой. Шмат здымкаў: газету можна проста гартаць — і будзе складвацца пэўнае ўяўленне пра Беларусь. “The Minsk Times” патрэбен вучням і студэнтам, што вывучаюць англійскую мову — як у школах, так і ў вну. Часам, прызнацца, нам даводзіцца саступаць адзін аднаму “хітовыя” тэмы ці здымкі — каб не паўтарацца. І вёрстку выданняў робяць адны і тыя ж дызайнеры. Нам не цесна пад адным вокладачным дахам, хоць рэдакцыйныя тэрыторыі ў нас часткова асобныя.
З шасцігадовага творчага-вытворчага сімбіёзу наша выданне, з амаль 60-гадовай гісторыяй, мае немалую карысць. Бо па многіх так званых тэхнічных пытаннях у супрацоўнікаў “Голасу Радзімы” галава цяпер не баліць. Мяркую, гэта добры прыклад: рознамоўныя выданні, як і людзі розных нацыянальнасцяў, могуць цудоўна ладзіць, весці актыўны культурны дыялог — і ў той жа час заставацца адметнымі і непаўторнымі.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter